“Забытыя песні” — зборнік старажытнаісландскай паэзіі, у які ўвайшлі найбольш адметныя творы, прысвечаныя рунам, шчытавыя драпы ды іншыя яскравыя прыклады скальдычнай літаратуры, познія аўтарскія паэмы па матывах “Песень пра герояў”, а таксама ўсе вядомыя на сённяшні дзень “казачныя песні” — паэмы гэтага ўнікальнага паджанру маюць рысы як эдычнай літаратуры, так і народных баладаў. У якасці дадатку кніга змяшчае надзвычай важную для беларускай культуры “Паэму пра Торвальда Вандроўніка”. Выданне ...