Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Святагору-багатыру, што пахваляўся сілай сваёй, кайстрачку далі: ты, кажуць, паднімі адну гэту торбачку. Той, на кані седзячы, спрабаваў яе нагой штурхнуць. Пасля сышоў з каня і рукой хацеў зачапіць. А калі ўжо ўзяўся за сумачку тую дзвюма рукамі, то адразу ж у зямлю ўгрузнуў па калені і кончыўся: надарваўся. Бо ў сумачцы той уся цяга зямная была.
Баба Марыля слухае, як, адагрэты і прываблены духам жытла, ціха забіраецца на прыпечак дамавік, як задаволена мурлыча, каштуючы крупнік, як, забываючы крыўду занядбання, ладзіць у хаце ранейшае, пакінутае ім селішча.
Знаеш, пра што я думаю: у «Бібліі» напісана, што, стварыўшы свет, бог толькі пасля ўбачыў, што гэта добра. Значыць, і сам ён не ведаў, ствараючы свет, якім ён атрымаецца?! Як жа яму верыць пасля гэтага?