Агні партызанскіх і франтавых баёў, агні будаўніцтва мірнага жыцця, агонь людскіх сэрцаў у імя свабоды і росквіту роднай зямлі, перамогі на ёй шчасця, радасці і прыгажосці... Гэтым дыхаюць старонкі кнігі, якая аб'яднала ў сябе "Згуртаванасць" - раман пра падпольшчыкаў і партызан Беларусі і лепшыя апавяданні, напісаныя М. Г. Ткачовым (1918-1979) за гады літаратурнай работы.