Вітаўт Чаропка - Імя ў летапісе
18+
User AvatarВаша оценка
4,6
(15)

Імя ў летапісе

Распавядаецца пра гістарычных дзеячаў мінулага Беларусі: Рагвалода, Рагнеду, Святаполка Тураўскага, Брачыслава Ізяславіча, Усяслава Чарадзея, Глеба Менскага, Рагвалода Барысавіча, Уладзіміра Полацкага, Віценя, Гедыміна, Альгерда і інш. Асэнсоўваецца роля Беларусі ў палітычным жыцці Еўропы Х-XV стст. Чытач даведаецца пра барацьбу Полацкага княства за сваю незалежнасць, пра ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, войны беларуска-літоўскай дзяржавы з Тэўтонскім ордэнам, Залатою Ардою, Маскоўскім кня...

Жанры

Издательство:

Беларусь

ISBN:

978-985-01-1275-0

Год издания:

2018

Язык:

Белорусский

640 старонак.

3-е выданне, дапрацаванае.

Тыраж 900 экз.

Возрастные ограничения:

18+

Содержание

Рейтинг LiveLib

4,6
15 оценок
  • 5
    73%
  • 4
    20%
  • 3
    7%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 16Хотят прочитать 18

Рецензии

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    25 мая 2024

    Кніга распавядае аб перыядзе беларускай гісторыі які ахоплівае больш за 500 гадоў, з канца X стагоддзя па пачатак XVI. А дакладней аб гісторыі з упорам на гістарычныя асобы і ііх жыццёвы шлях. Зыходзячы з назвы «Імя ў летапісе» можна меркаваць, што асноўнымі крыніцамі для прыведзеных фактаў будуць летапісы. Сярод такіх Кіеўскі і Ноўгарадскі летапісы, «Хронікі Быхаўца», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага». Аповед аб часах Полацкага княства атрымліваецца не зусім поўным з-за адсутнасці Полацкага летапісу, які павінен быў існаваць, але быў згублены падчас шматлікіх войн з маскавітамі. Таму часам гісторыя выглядае дзіўна, нават недзе нагадвае (а парой і проста супадае) кнігу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» Міколы Ермаловіча, і ў некалькіх месцах проста на яе спасылаецца як на крыніцу, але там свае недахопы з гэтым. Ну і яшчэ крыніцамі з'яўляюцца польскі гісторый Ян Длугаш і , як ні дзіўна «Песня пра Зубра» Міколы Гусоўскага. У адным месцы аўтар прыводзіць з яе цытату, і некалькі разоў пераказвае сваімі словамі без спасылак на яе:

    І яны яго баяліся. Не патрэбны быў і кат — самі пасля выраку лезлі ў пятлю, каб яшчэ больш не угневаць вялікага князя.
    Caм i пpыcyд вiнaвaтым вынociў, a тыя, Цяжкacць вiны ўcвeдaмляючы, з цixaй пaкopaй Caмi пpыcпeшвaлi чac нeпaзбeжнae cмepцi. Beдaлi дoбpa: нa лiтacць дapэмнa paзлiчвaць.

    Унутры кніга падзелена на часткі, кожная з якіх прысвечана асобнаму персанажу з беларускай гісторыі. Але ёсць тут і выключэнні, у некалькіх частках распавядаецца адразу аб некалькіх персанажах, напрыклад Рагвалод і Рагнеда, Вітаўт і Ягайла. Толькі гэта не замінае асобам з'яўляцца ў, так бы мовіць, не сваіх частках. Было б складана, нават немагчыма, распавесці аб гістарычных падзеях у строгай храналогіі не змешваючы між сабой розных персон, бо часам князі з'яўляюцца братамі і гэта не замінае ім навязваць сваё меркаванне, ілгаць, здраджваць адзін аднаму, а часам і забіваць. У кнізе падзеі трактуюцца так, што аўтар дбае аб тым каб не лічыць за сур'ёзныя крыніцы ў якіх расказваюць аб паразах, ашуканствах, зманах беларуска-літвінскіх персонаў. А крыніцы дзе гаворыцца, што гэта літвінаў падманвалі, наадварот прыймаюцца як бездакорныя. І гэта дзіўны погляд на гісторыю, калі нейкія крыніцы можна не прымаць як сур'ёзныя ў залежнасці ад таго што ў іх гаворыцца.

    Смотреть на YouTube
    Читать далее
    like35 понравилось
    516
Все рецензии

Цитаты

Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.

Другие издания

  • Імя ў летапісе
  • Імя ў летапісе
  • Імя ў летапісе