
Ваша оценкаЦитаты
Furious19 октября 2025 г.Мы позна сталеем, позна намацваем сюжэт уласнай гісторыі, бо для гэтага трэба спыніцца і выдыхнуць, а ў гонцы за выжыванне такое рэдка можна сабе дазволіць.
115
Furious5 октября 2025 г.У першы момант сэрца падае, а пасля я думаю: не можа быць. І ўсё ж мокрай рукой цягнуся па тэлефон, вылагіньваюся. На экране ўсплывае надпіс: хочаце захаваць пароль? Не, дзякуй, я ў Беларусі. Шкада, няма такой опцыі: пазначыць у тэлефоне, што ты ў Беларусі, каб ён сам адусюль цябе выдаляў
114
EugeniaYanovskaya17 февраля 2024 г.Доўгі час я не магла дакладна адказаць сабе на пытанне, навошта размауляю па-беларуску. Гэта заусёды здавалася непрактычным. Хаця вайна паказала, што пытанне мовы - усё ж практычнае. Мы гаворым не так, як рускія, значыць, мы не рускія.
1176
EugeniaYanovskaya17 февраля 2024 г.Кажуць, перш чым даць дзіцяці кнігу, у якой гаворыцца пра балючае - гвалт, пакуты альбо смерць, - яно мусіць прачытаць шмат бяспечных і цеплых казак, каб адчуць сябе ўтульна і абаронена. Нельга пачынаць з болю, спярша треба назапасіць сіл, каб вытрымаць яго.
155
nextofireplace28 июля 2024 г.А раптам мне нічога не пагражае? Раптам я магу спакойна вярнуцца, і жыць як жыла, і ездзіць у лес, і бадзяцца па горадзе, шукаць у ім прывідаў, — цішком, крадком, стоена і патаёма, нікому не выдаючы сваіх сакрэтаў?
064
PolyaSkvortsova24 марта 2024 г.Галоўны навык, які ты набываеш, жывучы ў Беларусі, — гэта ўменне рабіцца нябачнай. Нябачнасць тут — адзін з відаў улады, над абставінамі і ўласным лёсам, яна дасяжная ўсім.032
PolyaSkvortsova24 марта 2024 г.Мяне злуе, калі людзі ў дэмакратычных краінах гавораць: мае продкі дабіліся для мяне свабоднага і заможнага жыцця. Гучыць так, быццам мае кепска стараліся.026