
Ваша оценкаЖанры
Книга из цикла
На перевале столетия
Рейтинг LiveLib
- 5100%
- 40%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Irina_Tripuzova19 декабря 2016Час выпрабаванняў
Колькі крыві пралілося на берагах Нямігі нашай? Ракі ўжо той няма, — цячэ недзе ў бятоннай трубе, а берагі ўсё адно крывавыя, ды не заўсёды так будзе. Не можа так быць.Читать далееУ беларускай літаратуры шмат твораў аб Вялікай Айчыннай вайне, але значная частка іх, на жаль, як блізняты, падобныя адно да аднаго. Лес, партызаны, сувязныя, спаленыя вёскі, растраляныя сяляне —вакол гэтага і круцяцца дзясяткі сюжэтаў. Таму чытаць твор, у якім ахват падзей некалькі шырэйшы, сапраўды прыемна.
У рамане "Нямігі крывавыя берагі" распавядаецца не толькі аб справах партызанскіх, але і аб падполлі, аб мінскім гета, нават аб калабрацыяністскай арганізацыя "Беларуская народная самапомач".
Партызанскія камандзіры ў кнізе — не ўсе бездакорна дысцыплінаваныя і ідэйныя. Часам у іх, як у Васіля Рунца, перамагаюць асабістыя амбіцыі і нежаданне падпарадкоўвацца іншым.
Падпольшчыкі, якімі б адданымі справе яны не былі, у любы момант могуць аказацца пад падазрэннем: "А чаму ты на свабодзе, калі іншых арыштавалі?". Даказваць, што ён — "свой", аднаму з галоўных герояў, Міхалу Шарупічу, давялося аж у Маскве.
Парушылі мае стэрэатыпы і старонкі пра гета. Раней думалася, што людзі з гета проста пакорліва і маўкліва чакалі непазбежнай расправы. Аказалася ж, што ў іх была свая падпольная арганізацыя, але, ў той жа час, былі і правакатары, што супрацоўнічалі з фашыстамі.
Добрая кніга. А з героямі яе можна будзе сустрэцца яшчэ неаднаразова, то гэта толькі першы раман з тэтралогіі Карпава "На перавале стагоддзя".5 понравилось
142
Цитаты
Irina_Tripuzova18 декабря 20163 понравилось
98
Подборки с этой книгой

Школьная библиотека (логотип "Бегунок")
Ok-Computer
- 803 книги
Беларускі раман
zlobny_sow
- 29 книг
Полка Белорусская литература / Беларуская літаратура
zlobny_sow
- 307 книг
Другие издания











