
Ваша оценкаЦитаты
xbohx28 июля 2024 г.Насамрэч разважаць пра вайну могуць толькі забітыя — яны адны перажылі яе да канца.
230
xbohx28 июля 2024 г.— Бедачына! Але радуйся! Я думаю, ты становішся дарослым!
— А калі становяцца дарослымі?
Ліза раздумвае.
— Калі больш думаюць пра сябе, чым пра іншых, — адказвае яна хрыпла і захлопвае акно.
226
xbohx28 июля 2024 г.— Чаму людзі выглядаюць зусім інакш, калі яны мёртвыя? — пытае Вільке. — Нават блізняты.
— Бо яны больш не перакрыўленыя, — адказвае Курт Бах.
Вільке перастае жаваць.
— Чым?
— Жыццём, — кажа маніст.
228
xbohx28 июля 2024 г.— Не ігнаруйце мудрасць царквы! Гэта адзіная дыктатура, якая трымаецца на працягу дзвюх тысяч гадоў.
223
xbohx28 июля 2024 г.Але, магчыма, гэта закон сусвету: калі мы нарэшце чамусьці навучаемся, то ўжо занадта старыя гэтым пакарыстацца.
222
xbohx28 июля 2024 г.Ізабэла павярнулася да мяне спінай. Яна больш не смяецца.
— Чаму не ўсе людзі шчаслівыя? — шэпча яна.
— Не ведаю. Магчыма, таму што Богу іначай было б сумна.
— Не, — кажа яна хуценька. — Не таму.
— Чаму ж тады?
— Таму што ён баіцца.
— Баіцца? Чаго?
— Калі ўсе будуць шчаслівыя, нікому не патрэбен будзе Бог.
222
xbohx28 июля 2024 г.Дзіўна, думаю я, мы ж бачылі на вайне так шмат смярцей і ведаем, што больш за два мільёны з нас без патрэбы загінулі, чаму ж мы так рэагуем на адну-адзінюсенькую смерць, а пра два мільёны ўжо амаль забыліся? Напэўна, таму, што адна — гэта заўсёды смерць, а два мільёны — толькі статыстыка.
222
xbohx28 июля 2024 г.«Пра што мы тут увогуле гаворым? — думаю я. — Хіба жыццё — гэта не тое, што за акном: залатое, і зялёнае, і ціхае ва ўздыхах і выдыхах паравін года? Як мы ўхітраемся ўсё гэта сапсаваць?»
223