
Homo homini
"Сяргею Шупу ў 1989-м — дваццаць восем.
Весьне Касэрэс — васямнаццаць.
Мне чатырнаццаць.
Юлі Цімафеевай — сем.
І Вальжыне Морт — сем".
…
Я нарадзіўся…
Вітаю Вас
Дзякуй. Прачытаў “Хлопчык і снег”. Там, канешне, двойчы спатыкнуўся)) Але прачытаў за два працоўных дні і… Гэта было неабходна. Мне і мне, каб зразумець, што вы там казалі пра вашых сабак. Бо ў гэтай кнізе чуваць настолькі моцна, што… Раней было чуваць як вы супраць. Першы сказ сабак і ўжо. А тут нарэшце гэтага супраць няма зусім. Вы быццам сядзіце ля вакна і пішаце, пакуль вас трымае за плячо вачыма ці рукой ваш блізкі чалавек. Улічваючы, што яна чытае ўсе вашы кнігі вам услых, карцінка не вельмі змяняецца. Вы глядзіце сябе. Часам празмерна ўстаўляючы дзіўны натуралізм, але… ён проста дае дарогу голай шчырасці. Нават не шчырасці, а… Я не ведаю гэтага слова… чысціні. Вы пішаце пра бруд, але там няма пошласці, там няма бруду.
Я, зразумела, не буду ацэньваць гэта як літаратурны твор. Гэта літаратурны боль. Гэта пытанне, як так… Вішні? Бабуля? Раптоўны садок? ... Можа раптоўны садок? Я не ведаю… Калі робяцца марсіянамі? Я таксама навучыўся чытаць у тры, а ў садок зусім не хадзіў, толькі пару тыдняў у непамятным маленстве. І школа… Якая розніца паміж нашымі школамі, паміж намі. Як гэта ўсё зразумела, як нейкія рэчы ненавісны.
Але як гэта пяшчотна.
Гэта твор падвядзенне вынікаў. Вы закрываеце гештальт, як я сваім Парыжам (сняжынка памяці малодшага брата). Гэта не дзевяностыя, дзе штосьці зараз будзе далей. Проста той Вы, якога Вам трэба палюбіць.
І літаратура… футбол… кіно… стварэнне сваіх уласных гульняў, якія даўжэй і… Чампіянаты па футболу… Калі-небудзь я напішу сябе.
Наконт структуры. Пачатак разарваў мяне, бо гэта блізкае і балючае. Далей Вы разбіваліся на фрагменты. Былі блізкія і не… Але я ніколі не глядзеў “Госцю з будучыні”… Толькі чуў песню, бачыў твар. І гэта прывязана ў мяне да канцэртаў Глеба Самойлава і гэта невыносны боль страты. Быццам глядзіш у мінулае, бачыш наіўнае і крычыш яму, а яно ўсміхаецца і крочыць у прорву, бо інакш ніяк. І яе вочы...
Прекрасное жестоко
Не будет к нам далёко
Ідзём. Дзякуй.
Ваш адданы чытач паэт, празаік, калумніст Д.Р.




























