
Ваша оценкаЦитаты
chornae_sonca18 мая 2023 г.Кожная жанчына вартая адданасці на ўсё жыццё. Гэта залежыць не ад яе, а ад чужога рашэння.
2152
chornae_sonca18 мая 2023 г.У кожнай пары, – патлумачыў мне потым Уры, – ёсць свой абмежаваны рэпертуар любоўных рухаў і жэстаў. Ствараецца той рэпертуар за кароткі час, доўга засвойваецца, але ўжо не забываецца ніколі. Тыя рухі застаюцца нават пасля таго, як каханне выпарылася, – дадаў ён. – Пасля таго як людзі перастаюць дыхаць адно аднаму ў скуру або даваць нырца на скрут галавы ў вочы партнёра.
252
Aridia2 сентября 2023 г.— Дзед памёр у канцы мрой і сноў, — сказаў я. — Яны ж усе так паміраюць, хіба ж не?
119
Aridia2 сентября 2023 г.— Чаму ўладар Саламон у сваіх прыпавесцях праслаўляў менавіта мурашоў? — папытаўся ён. І сам адказаў:
— Бо быў ён манархам! А гэныя аддаюць перавагу мурашам перад цыкадамі, а пчолам — перад жукамі-гнаявікамі. І злыдзень Мічурын туды сама. Манархі і камуністы заўсёды бачылі ў нас сляпую масу, натоўп нявольнікаў, чые ўмельствы дастасоўваць джала свайго нявольніцтва пераходзіць у спадчыну.114
Aridia2 сентября 2023 г.Тады мне прыйшло на думку, што мы заснавалі два паселішчы: вёску і могілкі. І што абодва будуць толькі расці.
112
xbohx18 июля 2023 г.Мул глянуў на яе абыякава, бо ў пахілым веку зразумеў, што ў жывёлы перад чалавекам ніякіх пераваг няма і што жыцці абодвух ёсць не чым іншым, як безупынным цяганнем вазоў і адчайным выцягваннем іх з пастак, ям і нізін.
129
xbohx18 июля 2023 г.— Помста — вялікая цярпячка. Чакае, усё роўна як цыбулінка дрыміі, — сказаў ён. — Яна атрымлівае асалоду, пакуль гадамі кшталтуецца і брыняе сокамі. Акукліваецца ў пазухах душы, у глыбінях, пад тонкім слоем пшанічных палеткаў і гладкай скуры, у расколінах і трэшчынках.
129
xbohx18 июля 2023 г.Ён патлумачыў мне, што чалавек і казурка — дзве супрацьлегласці, што змагаюцца з навакольным светам двума адрознымі спосабамі. Чалавек, кволы і ўразлівы, абапіраецца на сістэматычнае вучэнне і вынаходствы, а казурка, пладавітая і магутная, не вучыцца нічому. Усё схаванае ў ёй — з ёю ад нараджэння.
126