Лідзія Арабей - Стану песняй
User AvatarВаша оценка
2,5
(1)

Стану песняй

Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, публіцыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга "Стану песняй" - дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як паэтычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожжа ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх школ, бібліятэк, дзіцячых прытулкаў, работа па выданні перша...

Издательство:

Мастацкая літаратура

Год издания:

1977

Язык:

Белорусский

Возрастные ограничения:

12+

Рейтинг LiveLib

2,5
1 оценка
  • 5
    0%
  • 4
    0%
  • 3
    100%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 1

Рецензии

  • Аватар пользователя
    mishyna_unuka
    3 марта 2023

    Прызнаюся адразу, што кніга мне не спадабалася, бо вельмі мала тут было пра Алаізу Пашкевіч як жанчыну і асобу, пераважна пра Цётку - змагарку і пісьменніцу. Але тое-сёе траплялася.
    Даведалася, што яна падарожнічала не толькі па Фінляндыі, але па Еўропе і Скандынавіі, ледзь не стала доктаркай філасофскіх навук, пісала дысертацыю фактычна па беларускім фальклоры (пра батлейку). Але вельмі часта на пэўных важных біяграфічных фактах аўтарка ці не  факусіравалася (сям’я, сябры) ці пакідала без асаблівай інтэрпрытацыі. Возьмем факт канчатковага пераезду Цёткі пасля замужжа. Яна кідае вучобу і дысертацыю, пры гэтым столькі год і сіл паклала на тое, каб ёй дазволілі то аднавіцца, то перавесціся, то каб толькі мець магчымасць пісаць дысертацыю (столькіх прафесароў прасіла аб хадатайніцтве, шмат разоў пісала звароты ў камісію). Можна было б падумаць, што так моцна закахалася, але па версіі Лідзіі Арабей яна надта засумавала па радзіме. І ў гэтую версію можна было б паверыць, калі б вышэй не пісалася, што перыядычна Цётка нелегальна ездзіла і жыла на радзіме. А пра жыццё ў замужжы - ні слова. Ёсць, канешне, меркаванні, што шлюб у Цёткі быў фіктыўны, але ў кнізе гэтая версія таксама не разглядаецца.
    Ёсць пытанні і да змешчаных фотаздымкаў, бо няма фотаздымкаў людзей, якія ведалі цётку і сустракаліся з аўтаркай; адсутнічае фотаздымак мужа. Падазраю, канешне, што тут можа быць пытанне цэнзуры і самацэнзуры, але факт адсутнасці звяртае на сябе ўвагу.
    Чытаючы кнігу, праводзіла аналогіі з сённяшнімі днямі. Асабліва рэвалюцыйныя падзеі 1905 г. - з  нашым 2020-ым.
    Кніга, паўтаруся, у мастацкім плане слабая, але пакінула пасля сябе шмат пытанняў і жаданне даведацца болей. Гэта ўжо плюс.

    Читать далее
    like3 понравилось
    229
Все рецензии

Цитаты

Все цитаты

Подборки с этой книгой

Все подборки