Трохпавярховы Райвыканкам знаходзіўся ў будынку былой семінарыі, якая была гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Крэпкія хазяйсцвеннікі, якія засялялі яго цяпер, мінуўшчыну шанавалі дрыгатліва і таму надзейна ўмацавалі былую семінарыю сайдынгам колеру слановае косці, каб яна адпавядала духу часу і самым сучасным стандартам горадабудаўніцтва і ўнутраным нарматывам Райвыканкама. Выйшла сімпатычна.
Прараб, які кіраваў капітальным рамонтам, тады атрымаў пасаду і пасля курсаў павышэння кваліфікацыі стаў галоўным архітэктарам горада.