Сяргей Лескець - Шэпт
18+
User AvatarВаша оценка
4,6
(44)

Шэпт

Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц. У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль зніклы свет традыцыі. Жыццёвыя споведзі, лекавыя практыкі і ўсе дыялогі перададзеныя на гаворках, якімі знахаркі карыстаюцца ў жыцці. Кніга жыва ў сабе спалучае палявыя запісы з экспедыцый і падар...

Издательство:

Выдавец Р. М. Цымбераў

ISBN:

978-985-7236-90-9

Год издания:

2022

Язык:

Белорусский

332 с.

(Варштат Вільма)

Возрастные ограничения:

18+

Рейтинг LiveLib

4,6
44 оценки
  • 5
    73%
  • 4
    20%
  • 3
    5%
  • 2
    2%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 45Хотят прочитать 63

Рецензии

  • Аватар пользователя
    lapa_lipa
    5 ноября 2023

    Наша знахарства ціхае й таямнічае, схаванае ад непатрэбных вачэй.

    Неверагодная кніга, якая нагадвае пра сыходзячую ў нібыцьцё спадчыну. Вялізарны труд беларускага фатографа, які даказаў, што нам яшчэ капаць і капаць у свае карані. Я ўжо й забылася на адчуваньне, калі кніга ня проста захапляе, яна засасвае ў сябе ўсю тваю душу й увагу. Як так? Ня ведаю. Але Сяргей Лескець ведае.

    Аўтар дзевяць гадоў таму пачаў езьдзіць па беларускіх вёсках у пошуках беларускай магіі – вясковых чараўніц, знахарак і траўніц, каб захаваць бясценную спадчыну ў кнігу, якая напоўнена шматлікімі тэкстамі шэптаў, дыялектамі вясковых размоваў неверагодных шчырых бабулек і асабістымі ўражаньнямі.

    Шаптухі – яны ад Бога, а тое, што ад Бога зьнікнуць ня можа ні праз перасьледы й рэпрэсыі савецкіх уладаў, ні праз людзкую зайздрасьць і злосьць.

    Традыцыі свайго народу трэба захоўваць, якімі б яны не былі.

    Раю. Больш нічога не напішу, бо вам трэба бегчы й пачынаць чытаць «Шэпт». Атрымаеце смак ўтульнасьці, якой кніга вас абгарне.

    Читать далее
    like8 понравилось
    796
Все рецензии

Другие издания

  • Шэпт