
Ваша оценкаЦитаты
Osman_Pasha27 января 2024 г.Ва ўсе часы адны і тыя тры сюжэты!.. Ён хоча, яна не дае!.. Яна дае, ён не хоча! Ці не можа!.. Ён і яна хочуць і могуць, але ім замінаюць!.. І тады гэта Шэкспір!.. "Рамэа і Джульета!.." І ўсё!.. Усё напісана!..
271
Osman_Pasha22 января 2024 г."А почему у вас, товарищ Купала, нет ни одного масштабного произведения о товарище Ленине? Вот у товарища Маяковского есть, а у вас нет. По какой причине?.."
- Па той, што не напісаў! - нечакана для самога сябе весела адказаў Купала.
240
Osman_Pasha20 января 2024 г.- Ты - гэта не тое, што ты можаш сказаць. Ты - гэта тое, што пра цябе напісана. У аб'ектыўках, даведках, характарыстыках...
- І ў даносах?
- І ў даносах! Бо кожны думае: не бывае дыму без агню! Кожны рады падумаць пра іншага горш, каб пра сябе падумаць лепш. Хоць было тое, што напісана, хоць не было!..
241
Osman_Pasha20 января 2024 г.- Калі пачула, што ты чытаеш па-беларуску, падумала, што лепш бы ты п'яны быў, - казала ўжо на іншай гары, на Віташы пад Сафіяй, дзе назаўтра таварыш Жыўкаў даваў абед у гонар таварыша Брэжнева, Ганна. І смяялася. - Але Брэжнеў вырашыў, што ты чытаеш па-балгарску, а Жыўкаў, што не так добра ведае рускую мову.
240
Osman_Pasha20 января 2024 г.Віктар ужо ведаў, як і хто змусіў бацьку Ганны ажаніцца з яе маці, таму сказаў: "Але ж вы не Берыя. Тым больш не Сталін. І часы не тыя".
Грачын гэтак сціснуў яму плячо, што яно хрумснула.- Не Берыя, але часы тыя самыя. Нават лепшыя.
232
Osman_Pasha19 января 2024 г.А цяпер немцы сімвал барацьбы беларусаў з бальшавікамі зрабіць з яго надумалі. З намі, - падміргнуў грузін Берыя грузіну Мяркулаву, - маскалямі.
239
Osman_Pasha19 января 2024 г.- Гэта простым савецкім грамадзянам простую савецкую прастытутку нельга мець, - ускінулася на ложак Ганна. - А дэлегату XXVI з'езда КПСС можна мець прастытутку з тэлескопам!
239
Osman_Pasha28 января 2024 г.Злом можа быць нават дабрыня. Асабліва, калі яна чужая. Я люблю кашу, дык і табе дам, і ты яе любі. Чаму? Бо я яе люблю! Я так жыву, дык і ты так жыві, як я! Чаму? Бо я так жыву! А на тое, што нехта любіць не кашу, а клёцкі, што хтосьці інакш хоча жыць, напляваць!
160