
Ваша оценкаЦитаты
mishyna_unuka16 мая 2023 г.Читать далееСучасны чалавек усё больш адвыкае ад непасрэднага кантакту з шэдэўрамі сусветнага мастацтва, музыку слухае ў навушніках, а не ў канцэртных залах. Пры гэтым, нягледзячы на значнае развіццё сучаснай тэхнікі, паміж копіяй і арыгіналам заўсёды застаецца вялікая розніца, яна выражаецца ў памеры, матэрыяле, манеры пісьма, колеры, які амаль ніколі не перадаецца пры друку са стопрацэнтнай дакладнасцю. <...>
Канешне, людзі яшчэ ходзяць у музеі і мастацкія галерэі. Больш за тое, на сучасным этапе істотна пашырыліся магчымасці падарожнічаць, і жыхары Беларусі могуць асабіста пазнаёміцца з класікай еўрапейскага мастацтва. Аднак чалавек усё больш страчвае непасрэднасць успрымання мастацтва і нават на арыгіналы глядзіць пераважна праз аб’ектыў фотаапарата. (С. 64)040