Казкі беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча вельмі сучасныя і актуальныя. З іх дапамогай юныя чытачы могуць здзейсніць цікавае падарожжа ў незвычайнае каралеўства, якое называецца Сусветнае Сеціва. Тут яны пазнаёмяцца з галоўным камп’ютаршчыкам каралеўства Кампам Кампавічам, даведаюцца пра разумнага і разважлівага караля Віндаўса Вялікага і яго дачку Віндусачку, а самае галоўнае - прачытаюць пра прыгоды галоўнага шкодніка казачнага каралеўства Віруса Шкодзі, здатнага на неверагодныя выдумкі і штукарствы.