У зборнік уключаны лепшыя ўзоры беларускіх народных чарадзейных казак, якія з'яўляюцца самымі любімымі ў народзе. Фантастыка, развіцце казачнага сюжэта праз дзеянні звышнатуральных сіл - тыповая рыса казак такога зместу. Галоўная тэма - барацьба дабра са злом, дзе дабро, як правіла, перамагае.