
Ваша оценкаЦитаты
Osman_Pasha9 августа 2021 г.«Адвядзіце іх на эшафот!» – стомлена сказала судзьдзя.
«Пачакайце! – крыкнуў я. – Які эшафот? Вы ж толькі што асудзілі нас на пятнаццаць гадоў!»
«Запішыце, – сказала судзьдзя, нібы побач сядзеў сакратар. – Абвінавачаныя з прысудам у пятнаццаць гадоў згодныя. Больш за тое, горача ўзрадаваліся такому мяккаму пакараньню».5190
meggyy7 октября 2021 г.Усе ведаюць, што пісьменьнікі, і ў старыя часы, і цяпер, спэцыяльна ўстаўляюць у свае кнігі старонкі пра каханьне. Ці, напрыклад, пра прыроду. Бо інакш ніхто не паверыць, што яны пісьменьнікі. Я ніколі не разумеў, чаму так атрымалася. Напэўна, гэта проста традыцыя. Ёсьць такое слова. Настаўнікі заўсёды кажуць: традыцыя, калі ня могуць штосьці нармальна растлумачыць…
465
meggyy7 октября 2021 г.І як сталася так, што ў маёй цудоўнай, такой прыгожай і сучаснай краіне зьявілася вось такое паралельнае вымярэньне – з Атрутнай ракой і злымі карчмарамі, з злавеснымі туманьнікамі і драўлянымі замкамі, зь лялькамі, якія пяюць такія вусьцішныя песьні, са звар’яцелай Шклянай і гэтым крыклівым Крумпсам… Але без тэлефонаў і інтэрнэту. Без надзеі на лепшае. Безь ніякага лягічнага тлумачэньня.
458
meggyy7 октября 2021 г.– Калі верыш, тады і сілы самі аднекуль бяруцца».
«Вось калі б мне далі зараз дранікаў са сьмятанай, – сказаў я, – тады сілы і праўда аднекуль узяліся б. Ці хаця б проста дранікаў. Безь нічога. Ці сьмятаны безь нічога… Я б цэлы слоік зьеў. А вера безь нічога – прабач, я думаю, яна так не працуе…»446
johatsuxx23 июля 2021 г.Читать далееМама і тата ніколі не ляжаць у ложку пад коўдрай, калі да нас хтосьці прыходзіць. Наадварот, мама прыносіць цукеркі з сакрэтнай шафы, а тата дастае найлепшы каньяк. Цікава, дарэчы, пачаў разважаць я, чаму ў сьвеце ўсё так дзіўна прыдумана. Вось тата і мама – дарослыя людзі. Калі б я быў дарослы і ў мяне была жонка, і ў жонкі быў бы ключ ад сакрэтнай шафы – я б у халодныя вечары ляжаў зь ёй у ложку з кніжкай і еў цукеркі. А каньяк, мабыць, аддаў бы ёй, бо ён жа такі нясмачны – дарма што найлепшы. Тата зусім не разьбіраецца ў прысмаках.
233
MaximKhimencov23 июня 2021 г.У турму садзяць для таго, каб іншыя баяліся. Тыя, хто на свабодзе… Для чаго яшчэ будаваць турму? Вось калі б я і праўда нешта зрабіў благое… Быў бы ўжо багатым і паважаным чалавекам. Начальнікам.
240
MaximKhimencov23 июня 2021 г.Схлусіць – значыць сказаць няпраўду. А не сказаць няпраўду – значыць сказаць праўду.
225
MaximKhimencov23 июня 2021 г.Як гэта ўсё ж складана: жыць, верачы ў Бога. Калі ня можаш нікуды схавацца, нават на хвілінку.
223
johatsuxx23 июля 2021 г.Цікава, падумаў я: калі Бог і праўда існуе, ці бачыць ён у цемры? Што ён бачыць, калі ў кватэры выключаецца электрычнасьць? Ці бачыць ён нас? Я ўпотай пакалупаўся пальцам у носе, але Бог пакуль што прамаўчаў.
145