
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец выдала новую кнігу, у якой перад намі паўстаюць не Алесь Дудар ці Уладзімір Дубоўка, якіх мы прывыклі бачыць у іншых творах Ганны, а вучні і супрацоўнікі школы ў выдуманым беларускім мястэчку Чарэпіты. Той, хто прачытае твор, будзе адчуваць, што і сам скончыў гэтую сярэднюю школу. Настолькі знаёмымі падаюцца яе насельнікі.
Я чытала і чакала, калі ж Ганна сарвецца і пачне расказваць пра літаратараў 20-30-х гадоў. Гэта адбылося! Праўда, на 175 старонцы і нядоўга :D Бо кніга не пра тое. Гэта своеасаблівы дзённік настаўніцы, у якім яна расказвае, што адбываецца ў іх школе, якія сустракаюцца калегі і вучні. Важна, што імя настаўніцы ў кнізе супадае з імем аўтаркі — Ганна Канстанцінаўна, і выкладае яна таксама рускую мову і літаратуру.
Твор пачынаецца дысклеймерам, што ўсе падзеі выдуманыя, а супадзенні з рэальнасцю выпадковыя. Праўда, у інтэрв’ю Радыё Свабода Ганна пацвердзіла, што ў герояў былі прататыпы. Так склалася, што вобразы ў новай кнізе аказаліся даволі ўніверсальнымі. Мяркую, вопыт настаўніцкай працы ў Смалявіцкай гімназіі не быў лішнім для напісання гэтай кнігі. Вобраз горада і школы таксама зборны. Так магла б выглядаць сярэдняя школа ў любым невялікім правінцыйным мястэчку, дзе ўсе ўсіх ведаюць, бацькі могуць наўпрост звяртацца да настаўнікаў, а настаўнікі выдатна ведаюць сямейныя абставіны вучняў.
У творы процьма трапных заўваг наконт адукацыйных рэалій, знаёмых кожнаму, хто вучыўся ў школе. Прычым, няважна, ці гэта была савецкая школа, ці сучасная беларуская. Напрыклад, многія чулі роспачны лямант настаўніцы, калі бярэш з яе стала ручку, а ў адказ чуеш: «Не чапай, гэта журнальная!». А, журнальная, пакладу лепш на месца, гэта ж святое. Магчыма, у вас нават быў аднакласнік, якога добра ведалі не настаўнікі, а ўчастковы. А настаўнікі горача абмяркоўвалі, як правільна ставіць у журнал адзнакі за чытанне вершаў: у слупок ці ў розныя клетачкі.
Кніга паказвае недасканаласць нашай сістэмы адукацыі, калі настаўнікі замест індывідуальнага падыходу да вучняў думаюць выключна пра тое, як правільна запоўніць усе паперкі. А яшчэ гуляюцца ў “Бітву экстрасэнсаў”, калі ў пачатку навучальнага года пачынаюць думаць, хто ж з іх вучняў стане самым паспяховым і атрымае 100 балаў на ЦТ. Чаму яны мусяць пра гэта ведаць загадзя? Спытайце ў Міністэрстве адукацыі. Яны лічаць, што настаўнікі валодаюць звышздольнасцямі. Засталося толькі пачаць зараджаць ваду.
Гэта вельмі смешная, жыццёвая і цёплая кніга, прасякнутая любоўю аўтаркі да сваёй працы. А калі вы працуеце ў школе, то гэта проста мастрыд.
P. S. Ёсць, вядома ж, і мінусы — памылкі-памылачкі, куды без іх. Ніжэй парачка прыкладаў. Кнігу горш не робяць, але лепш бы іх не было.

Когда было взяться за эту книгу, как ни сразу после встречи выпускников. Ровно так и случилось.
Это сборник вымышленных школьных историй, каждая из которых могла случится в любой школе.
Например, дойдя до страницы 125, где юная учительница рассказывает о том, что пришла в профессию благодаря своему математику, сразу вспомнила свою одноклассницу Дашу, которая пришла в профессию благодаря нашему учителю английского.
А вот благодаря Дашиному папе (учителю русского и литературы) я обожаю классику и Достоевского, в частности.
А Каролинка Мотуз, которая не хотела придерживаться делового стиля, и приходила на линейку в кроссах, у меня в классе была. А у вас?
А ляпсусы из школьных сочинений.
Да много чего. Каждый свое найдет. Но самое главное, что подтверждает Анна Константиновна (сама учитель), что школа - это не только знания и воспитание, которые должны выносить ученики, но и учителя. Уже взрослыми бывшие дети вспомнят только самых лучших и самых худших учителей. Надеюсь, вторых в жизни детей будет максимально мало.
А что могу сказать о книге? Что это было лучшее чтение ко дню родного языка️

Книга, в которую я влюбилась с первых страниц!
Анна Северинец рассказывает о жизни школы в выдуманном небольшом городке под Минском. Автор сразу предупреждает, что это художественное произведение, а не воспоминания. Но я уверена, что любой человек, который ходил в школу на советском или постсоветском пространстве, узнает в разных моментах книги свою школу, учителей и одноклассников.
Очень тёплая и душевная книга, некоторые рассказы вызывают смех, а от некоторых историй слезы на глаза наворачиваются. Всё как в жизни.
Для меня это одна из лучших книг года. Советую читать всем любителям современной белорусской литературы!

















