Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнаў хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча ў дамку на ўскраіне іх аж двое - дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Руплівы Шушык любіць ва ўсім парадак, а гарэза Жуля любіць, каб заўсёды было весела. Але паміж сабой жывуць у згодзе і разам сочаць за тым, каб людзі ў доме не хварэлі, а свойская жывёла не зазнала гора. Дамавічкі сумесна адважваюць ад дома і яго жыхароў усялякае ліха і злыбяду. Кожная перажытая імі прыгода знаёміць з багатым светам беларускага фалькло...
Што за цуд гэтая кніжка! Чытала і не верыла ані вачам, ані сэрцу: прыгажэзная сакавітая мова, паданні пра родных герояў - дамавік, лесавік, хлеўнік і іншыя. Апавяданні не надта вялікія, вельмі цікава напісаныя. Дзеткі слухаілі, стаіўшы дыханне.