Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
там, дзе жыве чалавек, знайсці рай амаль немагчыма
- Цяпер, калі Бог праяўляе сябе слаба і рэдка дае аб сабе знаць, асабліва ў сацыяльных сетках, вера ў яго ў многіх пахіснулася. Таму дастаткова паказаць, што д'ябал ёсць, - значыць, і Бог усё-такі існуе! А д'ябал сёння з'явіцца на плошчы ўласнай персонай! Я правільна вас зразумеў?
кожны, хто пачынае вайну, крычыць, што змагаецца за мір.
Як гэта ні парадаксальна гучыць, але матэрыялізму больш няма! Мы катэгарычна прыйшлі да высновы, што свет вакол нас не тое, чым ён насамрэч ёсць, а тое, што мы пра яго мыслім. Ён усяго толькі наша ўяўленне. Якім я свет уяўлю, такім ён і будзе.
Ну навошта вы, шаноўны, пагражалі расправай супрацоўнікам міліцыі? Міхалычу тры гады да пенсіі засталося, а вы яго разжалаваць хочаце. Куды ж ён пойдзе, калі вы яго са службы паперці ізволіце? Ён жа ні араць, ні сеяць, ні цвік забіць не ўмее.
зараз і думаць трэба асцярожна, а лепш не думаць зусім, а калі і думаць, то толькі пра рэчы нязначныя, напрыклад, пра кубак кавы.
не хочаш застацца старасвецкім хрычом - мяняй перавагі, знешнасць, гаворку і погляды. Бегчы, бясконца бегчы за часам. Страх зрабіцца неактуальным, нямодным, нецікавым, нікому не патрэбным. Страх пастарэць, пасівець, памерці, застацца ў адзіноце.
Кожны, хто пачынае вайну, крычыць, што змагаецца за мір.----------Каждый, кто начинает войну, кричит, что борется за мир.