
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Падзеі рамана маюць месца ў беларускім мястэчку N. Дарэчы анатацыя абяцае, што гэта гісторыя магла адбыцца ў кожным беларускім мястэчку. Але даволі хутка аўтар праз свайго героя абмяжоўвае месца дзеяння. Герой абвяшчае, што такіх мястэчкаў на Беларусі хапае, але яно не размешчана ні на Палессі, дзе герою не падабаецца багна, ні на усходзе, дзе занадта блізкі «рускі свет», ні на захадзе, дзе героя даймаюць бязмежныя лясы. Такім чынам месца дзеяння абмяжоўваецца ўсяго некалькімі раёнамі. Выходзіць у Беларусі нічыім абяцанкам давяраць нельга. Крыху пра героя-выкрывальніка – гэта Локісаў Антон Станіслававіч, 5 ліпеня 1970 году нараджэння, мастак з «Беларусьфільму». Ну як з «Беларусьфільму»... калісьці пару гадоў на ім працаваў, а зараз – часова безпрацоўны. Выходзіць, верыць, у наш час, нельга нікому, часам нават самому сабе. Мне – можна! Гэтыя звесткі герой праведамляе на допыце ў мясцовым міліцэйскім пастарунку. Туды ён трапіў па падазрэнні ў тым, што ён на самой справе – локіс, мядзведзь-пярэварацень, нашчадак роду пярэваратняў Шэметаў, і ноччу здзейсніў забойства мясцовай прадавачкі. Завязка адбылася, і ў яе выніку Антон Локісаў застаецца ў мястэчку N пад падпіскай аб нявыездзе. Пагаджацца з абставінамі герой не жадае і пачынае сваю барацьбу. Апынуўшыся паміж бакамі, якія жадаюць правіць у мястэчку і прадстаўляюць розныя сілы і з-за гэтага змагаюцца паміж сабой, Локісаў павінен знайсці хаўруснікаў і гэта яму ўдаецца. Са сваім новым рухам «Локіс-off», з лозунгам «Локіса – няма» герой урываецца ў мясцовую палітыку. У гэтай частцы можна з іншага боку паглядзець на тэрмін «бяззубая апазіцыя».
У тэксце часам прысутнічаюць кавалкі на рускай мове, і як жа па-іншаму яны ўспрымаецца пасля беларускай. Не ведаю ці наўмысна аўтар выкарыстоўваў шмат словаў з літарай «о» для рускіх частак, але чатецца і ўспрымаецца перакрэжаванне моў на самой справе дзіўна.
Анатацыя абяцае сумесь жанраў: вострасюжэтны трылер, філасоўскую прыпавесць, сацыяльную драму з камедыяй, нават у тэксце праз аднаго персанажа дадаткова характарызуе жанр як кашмар, трылер, фільм жахаў, трындзец. Але ўсё ж камедыя тут перамагае і пасмяяцца за чытаннем кнігі даводзіцца куды часцей чым баяцца і нервавацца за герояў.

Пісьменнік і мастак Артур Клінаў выдаў ужо тры раманы: "Шалом" (2010) , "Шклатара" (2013) і “Локісаў” (2020). Можна падказаць яму, як і расійскаму рэжысёру Быкаву, што называць свае творы можна не толькі адным словам :) Але гэта ўсё жартачкі. Праўда, іх хапае і ў новым рамане Клінава. Ён сапраўды смешны, як і іншыя яго кнігі, беручы якія я ўпэўненая, што правяду час з усмешкай на вуснах. Гэта не значыць, што Клінаў — аўтар камедыйнага жанру. Проста ён валодае выдатным пачуццём гумару і добра ўпісвае гэта ў творы.
На вокладцы кнігі бачым нейкага Чубаку, а назва твора адсылае да фантастычнай аповесці Праспера Мерымэ "Локис" . Супаставіўшы гэтыя факты, вы яшчэ да пачатку чытання зразумееце, што справа пахне мядзведзямі.
І сапраўды — локісы (ад літоўскага lokys — мядзведзь) даўно жывуць на поўначы Беларусі. Гэта пярэваратні, людзі, якія ператвараюцца ў мядзведзяў. Прынамсі, так сцвярджае аўтар у новым рамане. У гарадок N. (тут можа хавацца любое беларускае мястэчка) на поўначы Беларусі прыязджае Антон Локісаў, мастак са сталіцы. Ён вырашыў, што гэта найлепшае месца, каб прыдбаць які дамок, збегчы ад цывілізацыі ў спакойны і зацішны куточак. Праўда, тут яго ўжо чакалі. Няпроста мець прозвішча Локісаў у месцы, дзе з пакалення ў пакаленне перадаецца легенда пра графа Шэмета, які нібыта быў локісам. Так супала, што прадзед Антона меў такое ж прозвішча, як і граф. Мясцовым праваахоўным органам застаўся апошні элемент пазла, каб склалася агульная карціна. Антон Локісаў — нашчадак тых самых локісаў, новы гаспадар замка Шэмета і патэнцыйны пярэварацень-мядзведзь.
Герой, праўда, упэўнівае ўсіх, што да тых самых Шэметаў ніякага дачынення не мае. Але хто ж яму цяпер паверыць? Тым больш у мястэчку пачынае адбывацца нейкая містыка: таямнічыя забойствы, загадкавыя знікненні… З крымінальнай літаратуры мы ведаем, што злачынцы даволі часта вяртаюцца на месца сваіх чорных спраў. Мясцовы следчы Лапіцкі мусіць ва ўсім разабрацца, таму забараняе Локісаву пакідаць горад. І далей пачынаецца каларытная фантастычная гісторыя адной рэвалюцыі ў яркіх дэкарацыях беларускай правінцыі.
Мітынгі, дэманстрацыі, нават паўстанне. Раман можна было б назваць адлюстраваннем нашай цяперашняй сітуацыі, праўда, напісаны ён быў крышку раней. Таму чытаецца хутчэй як універсальнае апісанне падобнага стану ў грамадстве. У адным з інтэрв’ю аўтар адзначыў, што пісаў раман з 2015 па 2018 год, але толькі цяпер ён гучыць найбольш актуальна. Выпусці Клінаў кнігу ў пачатку мінулага года — яна чыталася б не так надзённа.
У рамане мы сустракаем даўно вядомы беларусам канцэпт “двудушша”, галоўную асаблівасць нашага нацыянальнага характару. Локісаў спрабуе зразумець, хто ён, і высвятляе, што яго ідэнтычнасць падвойная. Ён спрабуе зжыцца з гэтай новай роллю і замест таго, каб сапраўды схавацца ў вёсцы, ён выпадкова яе ажыўляе і прымушае варушыцца.
Раман можна назваць гімнам беларускай поўначы, бо галоўны герой шмат разважае, чаму менавіта гэтую мясцовасць ён абраў для сваіх уцёкаў. Прырода, атмасфернасць, культура. Тут аб’ядналася ўсё, што яго прываблівае. Клінаў добра ведае, пра што піша, і немагчыма не праводзіць паралелі з Каптарунамі.
Магу сказаць, што гэта добры прэтэндэнт на сёлетнюю Прэмію Гедройца. Прынамсі, не здзіўлюся, пабачыўшы гэтую кнігу ў шорт-лісце.

Я рыхтавалася да сур'ёзнага тэксту і прадзіралава праз тлен.
А сталася ачмурэнная сатыра, з якой я шчыра смяялася ў голас.
Асобнае дзякуй Камунікату за якасную аўдыё агучку.

- Цяпер, калі Бог праяўляе сябе слаба і рэдка дае аб сабе знаць, асабліва ў сацыяльных сетках, вера ў яго ў многіх пахіснулася. Таму дастаткова паказаць, што д'ябал ёсць, - значыць, і Бог усё-такі існуе! А д'ябал сёння з'явіцца на плошчы ўласнай персонай! Я правільна вас зразумеў?


















Другие издания
