Моя книжная каша 2
Meki
- 14 841 книга

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Калі запытваюць, чаго мне не хапае ў беларускай літаратуры, то адказваю, што фантастыкі і дэтэктываў. Так званая “жанравая” літаратура ў нас сапраўды распрацаваная не так моцна, таму я чакаю выхаду кожнай кнігі, як свята. Дарэчы, можна параіць маладым літаратарам звярнуць увагу менавіта на гэтыя, не вельмі занятыя нішы ў нашай літаратуры.
Новы раман Сяргея Балахонава — гімн дзвюм вельмі аддаленым адна ад адной кропкам: роднаму Гомелю і загадкаваму Марсу. Але пачынаецца ўсё ў Юравічах, дзе Ягор Руткоўскі, выкладчык і даследчык старажытнасцей, раскопвае ідал боства кахання. Знаходка аказваецца вельмі важнай для міжнароднай гістарычнай супольнасці і натхняе мужчыну на напісанне кнігі “50 граняў юравіцкага” (тонкая адсылка для знаўцаў). Кнігу заўважаюць і ганаруюць прэміяй Гедройца, а яе аўтар раптоўна аказваецца ў цэнтры ўвагі. Жыві ды радуйся, займайся любімай справай, але Ягору не дае спакою раптоўны разрыў з каханай Марынай.
Не дарэмна ж каханне вынесенае ў загаловак. Значная частка кнігі — перажыванні закаханага мужчыны, які не збіраецца так проста адмаўляцца ад сваёй жанчыны, хоць яна і пабралася шлюбам з іншым, да таго ж з’язджае з краіны.
У сусветнай літаратуры ўзнік трэнд на развянчанне стэрэатыпаў пра “моцнага” мужчыну, які хавае свае эмоцыі. Мужчыны ў такіх творах шмат рэфлексуюць, пераасэнсоўваюць сваё жыццё і паказваюць, што яны таксама могуць быць слабымі, безабароннымі і поўным пачуццяў. Такі і Ягор, герой Балахонава. Праўда, гэтых пачуццяў і перажыванняў галоўнага героя для мяне было зашмат, што паўплывала на выніковую адзнаку кнігі.
Раман складаецца з двух часавых пластоў: падзеі першага адбываюцца ў недалёкай будучыні на Зямлі, а другі — гэта марсіянская частка, у якой Ягор з Марынай раптоўна аказваюцца на Чырвонай планеце. “Яны ж рассталіся?” — разгублена спытаеце вы. Аказваецца, гэта яшчэ больш далёкая будучыня, і цяпер чытачам трэба разабрацца ў гэтай складанай храналогіі і зразумець, якім чынам героі трапілі на Марс. Аўтар чаргуе главы з Зямлі з марсіянскімі главамі.
А ў гэты час на Зямлі пануе сіндром татальнай адзіноты, і немагчыма не праводзіць паралелі з сітуацыяй, у якой зараз знаходзімся ўсе мы.
У Балахонава свой цудоўны стыль: выдатны гумар і добрае веданне масавай культуры, ад папсовых песень да творчасці Rammstein. Пазнаюцца ў творы і беларускія культурныя рэаліі: напрыклад, ветэран “гедройцаўскай” гонкі — старэча Б., які ўскрывае канверт з імем пераможцы прэміі Гедройца.
Ад некаторых жартаў нават пагігікваеш услых. Асабліва люблю расцягнутыя па тэксце. Напрыклад, калі харватка ў размове з Ягорам называе беларусаў рускімі, і на яго папраўку здзіўлена запытвае: “А якая розніца?”. А праз некалькі старонак ёй вяртаецца бумерангам:
Балахонаў вельмі любіць свой Гомель, таму так шмат расказвае чытачам пра яго ў кнізе. Героі вандруюць пэўнымі вуліцамі і атрымліваюць ад аўтара, гісторыка паводле адукацыі, процьму цікавых фактаў.
Дарэчы, сімвалічна,што паралельна з гэтай кнігай я перачытвала ў арыгінале раман “Марсіянін”, вядомы сваёй экранізацыяй з Мэтам Дэйманам у галоўнай ролі. Кніга не горш, абавязкова пачытайце, гэта цудоўнае і пазітыўнае чытво.
А новы раман Балахонава — варты прэтэндэнт у шорт-ліст прэміі Гедройца.

Зусім нечаканы раман летась выйшаў у Сяргея Балахонава. «Бог кахання Марс» – гэта рэчаіснасць пераплеценая з фантастыкай, і ўсё тут густа замешана на інтрыгах і прыгодах неверагоднага кахання. Падзеі адбываюцца ў Гомелі, у родным горадзе пісьменніка. Малады выкладчык-гісторык мясцовага ўніверсітэта закахаўся ў дзяўчыну. Але яна, калі была на практыцы за мяжой, пакахала іншага хлопца, замежнага, і пабралася неўзабаве з ім шлюбам.
І вось гэты выклачык-гісторык паставіў за мэту любымі сродкамі вярнуць сабе каханую. Пачалося неверагоднае змаганне, якое закончылася трагічна на Марсе, падчас экспедыцыі на гэтую планету.
Не магу згадаць нічога падобнага ў беларускай літаратуры. Для маладога чытача гэта будзе сапраўды займальнае чытанне.

Гэтая кніга траплялася мне на вочы неаднаразова пакуль я нарэшце не вырашыла пазнаёміцца з аўтарам, пра якога нічога не ведала. Быў, нажаль, такі вопыт, калі нешта чытаеш, але не разумееш, пад якімі рэчывамі тое было напісана. Але-але, кніга Сяргея Балахонава чытаецца лёгка і цікава, прыемная мова, жыхарам Гомеля чытаць будзе яшчэ прыемней.
Перад намі разварочваюцца дзве лініі падзей, на Зямлі і на Марсе, прычым даволі класычна - па главах. Мы знаёмімся с археолагам Ягорам Руткоўскім, які закахаўся ў Марыну і ўсё было добра, хоць і нядоўга - пасля паездкі ў Ірландыю дзяўчына раптам выходзіць за іншага. Руткоўскі адмаўляецца прыняць гэты факт і пачынае сапраўдны пераслед, намагаючыся вярнуць каханую. У другой главе мы сочым за Ягорам і Марынай на Марсе і нам яшчэ трэба будзе разабрацца, як жа так атрымалася, што яны зноў разам і куды падзеўся муж Марыны Марку.
Чаго я не змагла разумець, так што такога чароўнага і неверагоднага ёсць у Марыне, што Ягор можа дараваць ёй ўсё, любы падман, кінуць цяжарную жанчыну, якую яшчэ ўчора кахаў (ці так думаў), і ўвогуле паводзіць сябе як падлетак. Пазней мы даведаемся, што не ўсё так проста з іх адносінамі, але я не заўважыла нейкіх такіх неверагодных якасцяў Марыны, чым далей, тым болей яна мяне бясіла. Напрыканцы ўвогуле пастае пытанне, калі героі дзейнічалі самастойна і калі - пад уплывам. Бо ў кніге ёсць яшчэ нейкая магутная карпарацыя, якая хоча пабароць эпідэмію татальнай адзіноты, і з якой не ўсё так адназначна.
Хто зразумеў, пра якога Юрачку і якую перамогу гаворыцца ў канцы, пішыце!



















