Рецензия на книгу
Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
WolfsSeele21 ноября 2022 г.Гэтая кніга траплялася мне на вочы неаднаразова пакуль я нарэшце не вырашыла пазнаёміцца з аўтарам, пра якога нічога не ведала. Быў, нажаль, такі вопыт, калі нешта чытаеш, але не разумееш, пад якімі рэчывамі тое было напісана. Але-але, кніга Сяргея Балахонава чытаецца лёгка і цікава, прыемная мова, жыхарам Гомеля чытаць будзе яшчэ прыемней.
Перад намі разварочваюцца дзве лініі падзей, на Зямлі і на Марсе, прычым даволі класычна - па главах. Мы знаёмімся с археолагам Ягорам Руткоўскім, які закахаўся ў Марыну і ўсё было добра, хоць і нядоўга - пасля паездкі ў Ірландыю дзяўчына раптам выходзіць за іншага. Руткоўскі адмаўляецца прыняць гэты факт і пачынае сапраўдны пераслед, намагаючыся вярнуць каханую. У другой главе мы сочым за Ягорам і Марынай на Марсе і нам яшчэ трэба будзе разабрацца, як жа так атрымалася, што яны зноў разам і куды падзеўся муж Марыны Марку.
Чаго я не змагла разумець, так што такога чароўнага і неверагоднага ёсць у Марыне, што Ягор можа дараваць ёй ўсё, любы падман, кінуць цяжарную жанчыну, якую яшчэ ўчора кахаў (ці так думаў), і ўвогуле паводзіць сябе як падлетак. Пазней мы даведаемся, што не ўсё так проста з іх адносінамі, але я не заўважыла нейкіх такіх неверагодных якасцяў Марыны, чым далей, тым болей яна мяне бясіла. Напрыканцы ўвогуле пастае пытанне, калі героі дзейнічалі самастойна і калі - пад уплывам. Бо ў кніге ёсць яшчэ нейкая магутная карпарацыя, якая хоча пабароць эпідэмію татальнай адзіноты, і з якой не ўсё так адназначна.
Хто зразумеў, пра якога Юрачку і якую перамогу гаворыцца ў канцы, пішыце!7206