
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 5100%
- 40%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
AlenaVeshtort6 июня 2020Падшыванцы.
Читать далееНедзе месяц таму выйшла новая кніга Вiнцэся Мудрова «Падшыванцы».
Мудроў, выбiтны празаiк, як заўсёды даследуе i асэнсоўвае рэальнасць праз пабудову ўзаемасувязі памiж мiнулым i сучаснасцю. Сакавітая мова узбагачае сацыяльна акрэсленыя творы. Дык вось, падшыванцы. Iх 20.
Падшыванец нумар адзін (ён жа аўтар) ідзе ў лазню. Пра падшыванца пад нумарам два пазней. Ён мой улюбёнец. Трэцi — змяняе погляд на «Шэрбурскiя парасонiкi». За чацвёртым падшыванцам — экстрэмiстскi учынак (але я цалкам на яго баку). Пяты— спрычыніўся да зьяўленьня НЛА. Шосты (я ужо нiчому не здзіўляюся) запускае летавец праз варожую мяжу. Сёмы - проста саскоквае з трэцяга паверха.
Набiраюць хлопцы абароты.
Восьмы удзельнічае ў «нападзе» на старую вахцерку i хварэе праз грызоты сумлення. Дзевяты (проста душка) гадуе чмялёў на балконе. Дзесяты тайна праводзіць гiстарычнае супрацьдзяржаунае даследванне (Пачалося!). Адзiнадцаты карае жанчыну за здраду (Нявесце графа де Ла Фер...). Дванаццаты, самы мiрны—робiць запруду, натхнёны качаром Цiмохам. Трынаццаты, чаго чакаць ад такой лiчбы, праз жарт знаёміцца з мiльтонаускaй сутнасцю. Чатырнаццаты не згодны бачыць у кажане д'ябальскую iстоту. Пятнаццаты выкрывае шпегаў. Шаснадцаты збіраецца намаляваць камунізм. Над учынкам сямнаццатага з зайздрасцю рыдае Том Сойер. Васемнаццаты плануе жыццё праз «антысавецкі» часопіс. Дзевятнаццаты, самы трагiчны, расчаровываецца у Радзiме. Напрыканцы, дваццаты смажыць каштаны, спажывае i ванiтуе. Дайшла чарга да майго улюбенца Славiка Гагарына. Чаму замiлавалася iм i сама ня ведаю. Добры i разумны хлопчык. Бяскрыўдны i няшчасны у сваёй безбацькоушчыне.
Усiх Мудроўскiх падшыванцау яднае непасрэднасць юнацтва, шчырая цiкавасць да жыцця, звышуспрымальнасць да усяго нялюдскага, чаканне справядлівасцi. Яны такiя сапраўдныя, што узнiкае пытанне да аутара— Куды дзелiся твае героi, чаму iх не вiдаць сярод агульнай шэрасцi?
5 понравилось
184
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.

























