
Ваша оценкаЦитаты
Аноним6 марта 2021 г.Уяві сабе літоўскага настаўніка, які кажа дзецям, што на Замкавай гары пахаваныя беларускія героі. Як яны туды патрапілі? Давялося б разбураць стройную канцэпцыю нацыянальнага міту і канчаткова заблытаць малым глузды. А цяпер уяві беларускага настаўніка, які распавядае, што нашы героі пахаваныя ў горадзе Вільнюс. І гэта пры тым, што Літва ў нас шмат гадоў лічыцца „дальнім замежжам“. Дык чаго яны ў той Вільнюс папёрліся, калі яны — беларускія геpoi?
677
Аноним3 марта 2021 г.Відэакамэраў у жандарскіх агентаў тады не было, таму прысутных яны проста перапісвалі. Удзел у мірных пратэстах служыў падставаю для арышту, ды маніфэстацыі не спыняліся.
554
Аноним2 марта 2021 г.Спробы ідэалягічнага апарату Лукашэнкі зьнішчыць міт Каліноўскага — яшчэ адно пацьвярджэньне, што ягоная ўлада не беларуская.
547
Аноним4 марта 2021 г.Прычым апошні, каго судзілі, на фоне сьцяга не фатаграфаваўся, а тым больш "сыцяг не трымаў і воклічаў не выкрыкваў“, што пацьвердзіў міліцыянт. Ну хоць бачыў сыцяг? - пацікавілася судзьдзя. Бачыў, сазнаўся апазыцыянэр. Ну што ж, тады штраф.
351
Аноним1 марта 2021 г.Чым больш мы роўныя, гэта значыць, выраўненыя адно з ад ным, тым менш мы свабодныя.
...
Роўнасьць паглынае свабоду, бо мае на ўвазе абмежаваньні асобы агульным узроўнем. Калі ўсе павінны быць роўныя, дык мая свабода ўзвысіцца над усімі — нерэальная. І тут неістотна, якая роўнасьць маецца на ўвазе: маёмасная ці палітычная. Патрабаваньне раўняцца на ўсіх забівае свабоду.344