Стывен Крэйн (1871–1900) – амерыканскі пісьменнік, найперш вядомы сваёй рэалістычнай прозай. Аднак яго алегарычная інтэлектуальная паэзія была і зместам, і формай абсалютна неардынарнаю з’явай амерыканскай літаратуры канца ХІХ ст. Антываенны пафас і роздумы над чалавечай прыродай, пытаннямі веры і быцця робяць яе актуальнай і цяпер.