Геарг Гайм (1887–1912) – нямецкі паэт, празаік і драматург. Лічыцца адным з заснавальнікаў ранняга экспрэсіянізму. Яго паэзія поўніцца экстатычна-дэманічнымі вобразамі, апакаліптычнымі сцэнамі і прадчуваннем будучых катастроф напярэдадні Першай сусветнай вайны.