
Пераклады
Wild_Iris
- 1 213 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Здарылася нешта незвычайнае: я прачытала першую кнігу Жвалеўскага і Пастэрнак, якая мне не спадабалася. Усё яшчэ шкадую, што сумесныя кнігі гэтых аўтараў пачалі выходзіць у мае апошнія школьныя гады, калі я ўжо чытала больш сур’ёзную літаратуру. І разам з тым зайздрошчу дзецям, якія могуць чытаць іх цяпер. Ну і я пачытваю, як дарослая цётка.
Хоць аўтары з Беларусі, але працуюць пераважна на расійскі рынак. Толькі ў 2017 годзе выйшаў першы беларускі пераклад аднаго з іх самых вядомых твораў «Гімназія № 13» (пераклала Раіса Баравікова). Гэтую кнігу “Сіямцы” пераклала наша маладая аўтарка Станіслава Умец.
На працягу ўсёй кнігі ў мяне ўзнікалі пытанні да рэдактуры. Напрыклад, кніга перанасычаная займеннікамі. Сустракаліся цэлыя абзацы, дзе замест выкарыстання імён ці нейкіх назоўнікаў у тэкст былі ўстаўленыя бясконцыя займеннікі. Разумею, што ўсё гэта магло сустрэцца і ў арыгінале, але ж справа рэдактара — якасна данесці да чытача кнігу на сваёй мове, нават калі яна ў арыгінале кульгае.
Напрыклад, такі фрагмент:
“Потым яна прапанавала трохі змяніць фон. Акуратна вынесла Нору. Прычасала Яна. Вынесла Нору”.
Паглядзела арыгінал — там таксама гаротная кошка Нора аказваецца вынесенай двойчы, можна было б паправіць.
Сюжэт таксама мяне не асабліва зачапіў, прычым я разумею, што не з’яўляюся мэтавай аўдыторыяй гэтага твора. Геуле і Яну 16 гадоў, яны сябруюць і разам вядуць youtube-канал. Здавалася б, вось цудоўная завязка для твора пра сучасных падлеткаў. А далей пачынаецца даволі наіўная гісторыя кахання, у якой гэтыя падлеткі пастаянна адштурхоўваюць адно аднаго замест таго, каб быць разам.
Цікава, наколькі доўга кніга зможа заставацца актуальнай? Ці будзе яна так жа зразумела чытацца, калі пройдзе час шалёнай папулярнасці ютуба? Напрыклад, іх творы «Я хочу в школу!» и «Время всегда хорошее» маюць пэўную ўніверсальную актуальнасць. А колькі яшчэ пражыве гэты твор?
З плюсаў кнігі — яе будзе прыемна чытаць мінскім падлеткам, бо героі шпацыруюць па знаёмых вуліцах і наведваюць знаёмыя крамы. Мінск у прынцыпе самы цікавы герой гэтага твора. Адчуваецца, што аўтары любяць горад, пра які пішуць.
А вось у каханне герояў не вельмі верыш, і фантастычны складнік кнігі, калі сам горад спрабуе наблізіць Яну і Геула выглядае недарэчным. Пачуцці герояў не прапісаныя настолькі добра, каб чытач паспеў іх зразумець. Нас проста ставяць перад фактам, маўляў, гэта Геула, а гэта Ян, і яны мусяць быць разам. Сюжэт кнігі выглядае нейкім паспешлівым.
Можа, я ўжо надта дарослая для гэтай кнігі. Але сваім знаёмым падлеткам я б раіла іншыя творы гэтага цудоўнага творчага дуэта.

Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак - пісьменніцкі дуэт з вялікім кошам кніг і прэмій. Першы з іх таксама быў сцэнарыстам многіх серыялаў, сярод якіх "Солдаты" і (страшна сказаць) "Мент в законе". А яшчэ яны самі бацькі, таму добра ведаюць нюансы пераходнага ўзросту і ствараюць літаратуру для падлеткаў. Адна з такіх кніг ,"Сіямцы", выйшла ў 2017 па-руску, а ў 2020 пабачыў свет і беларускі пераклад Станіславы Умец.
ЗАВЯЗКА: нацягнуўшы швэдар з дзіркамі для дзвюх галоў, Ян і Гэля прыкідваюцца сіямцамі і вядуць ютуб-канал. Рэшту часу яны прысвячаюць тыповым для падлеткаў заняткам, то-бок робяць усякую дзічыну: сварацца, мірацца, заводзяць інтрыжкі і г.д. Аднак паступова разумеюць, што між імі ёсць нешта большае, чым сяброўства.
Першае правіла літаратуры для падлеткаў: чытаць яе трэба так, нібыта ты сам падлетак. Другое правіла літаратуры для падлеткаў такое ж. Пакіньце ўсю дарослую разважлівасць, бо любая спроба ацаніць лагічнасць і адэкватнасць учынкаў непазбежна прыводзіць да воклічаў кшталту: "Аааааа, што ты робіш?! А ты што робіш?! Да вы што, звар'яцелі ўсе?!"
Твор прысвечаны няўменню людзей размаўляць: калі б Ян і Гэля сказалі, хто чаго хоча, то гэта максімальна спрасціла б усім жыццё (праўда, і кнігі б не было). У гэтым сэнсе "Сіямцы" актуальныя на любы ўзрост, бо праблема зусім не падлеткавая. Закранаюцца і іншыя важныя пытанні: булінг, сацыяльная адаптацыя, першы эратычны досвед.
На жаль, сюжэтную інтрыгу забілі ўжо ў анатацыі: чытачу адразу паведамляюць, што героі створаны адно для аднаго, а калі не разумеюць гэтага, то да справы падключаецца родны Менск, які атуляе любоўю і зводзіць разам. Ход з горадам у якасці містычнага персанажа ўдалы, ды і ўвогуле прыемна, калі дзеянне адбываецца ў вядомых лакацыях. З іншага боку цяжка зразумець, навошта пакінуты такія тлустыя спойлеры: да таго, што напісана ў анатацыі, цікавей было б дапяць самому.
РЭЗЮМЭ: звычайна я стаўлю арэшкі, аднак тут ўстрымаюся, бо не належу да мэтавай аўдыторыі. Проста падсумую: кніга чытаецца лёгка і пры гэтым закранае важныя пытанні. Нягледзячы на пэўную прадказальнасць, рэкамендаваць яе можна і падлеткам, і дарослым (асабліва для адпачынку).

Как бы правильнее сформулировать то, какая это книга. Она современная и стильная по содержанию, при этом совершенно добрая. Она несёт именно тот посыл, которого часто в подростковом возрасте не хватает. И да, она подростковая. Но она и для взрослых, особенно родителей, переживающих вместе с детьми пубертатный возраст.
Главные герои Геула, Ян и, как ни странно, город Минск.
Минск тут выступает не только ареной, где разворачиваются события, но и заботливым другом, любящим родителем. Он строит свои планы и ведёт влюбленных друг к другу.
А они, влюбленные, пока и понять не могут, где та самая настоящая первая любовь. Ее придется поискать и в роликах совместного Youtube канала, и в городских парках, и дома у бабушки. Пережить вместе с героями вспышки эмоций, юношеского максимализма, искренне похохотать, попричитать про их "близорукость" и повспоминать себя.
Теперь это однозначная рекомендация для читающих по-белорусски.













