Non-Fiction
RINA90
- 2 301 книга

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Часам мне (я думаю і не толькі мне) цікава пачытаць міфы і паданні. Напрыклад скандынаўскія ці старажытнагрэцкія. А свае, беларускія, неяк праходзілі міма. І вось выйшла такая кніга. Яе склаў Ігар Кузняцоў. У прадмове ён напісаў, што кніга грунтуецца пераважна на адной першакрыніцы, але раздзел выкарыстанай літаратуры атрымаўся даволі грунтоўным.
Не ўсе матэрыялы ў кнізе адносяцца да даўніх часоў. Пра паганскіх багоў расказана зусім мала. Прысутнічае нейкая недарэчная легенда аб тым, што князя Вітаўта на княжанне выбраў конь мінулага згінулага князя, а Вітаўтам яго назвалі, таму што ён віў вяроўкі. Ёсць некалькі артыкулаў створаных Уладзімерам Караткевічам, а ён быў знаны майстар сфальсіфікаваць (у лепшым сэнсе слова) гісторыю. Напрыклад выдуманая ім байка пра тое, што Андрэй Кабыла заснавальнік дому Раманавых быў конюхам у дзеда Караткевіча, але гэтай байкі тут няма хоць яна і леген-пачакай-пачакай-дарная.
Раздзелы кнігі ахопліваюць шмат розных тэм, ад стварэння Зямлі і паходжання беларусаў на ёй, да паходжання тапаграфічныя назваў розных гарадоў, мястэчак і вёсак, буйных і не вельмі. Пазнейшая з такіх гісторый адыходзіць ажно да савецкіх часоў. Вёска Ліпень асіповіцкага раёну (да перайменавання Халуі) немудрагеліста атрымала новую назву бо яе вызвалілі ў ліпені. А падобная гісторыя аб перайменаванні Сталіным горада з незвычайнай і своеасаблівай назвай Прапойск у шараговы Слаўгарад у кнігу не ўвайшла, хутчый за ўсё таму, што яшчэ не пераўтварылася ў легенду.
Як сур'ёзную крыніцу аб беларускіх міфах, паданнях і легендах гэту кнігу разглядаць нельга, а як першы крок для знаёмства з гэтай тэмай яна цалкам падыходзіць.

















