Фернанду Песоа (1888–1935), які таксама меў сваіх паэтычных двайнікоў з імёнамі Албэрту Каэйру, Рыкарду Рэйш, Алвару ды Кампуш, быў пачынальнікам партугальскага паэтычнага авангарду, пры гэтым пісаў таксама і на англійскай мове. У яго лірыцы ўвасоблены вельмі асабісты паэтычны погляд на чалавечую асобу ў перыяд вялікіх турбулентнасцяў і катастроф.