Гэта страшная, часам невытлумачальная з'ява - фашызм. Але мне думаецца, я блізка да таго, каб яе зразумець. Вядома, зразумець - не абавязкова апраўдаць. Мне здаецца, гэты еўрапейскі сфінкс разгадваецца проста: шалёная актыўнасць адных пры мяшчанскай пакорлівасці другіх. З аднаго боку мараль: мэта - усё, сродкі - нішто. З другога: мая хата з краю. Палітыка - не наша справа. За ўсіх думае фюрар. Мы - маленькія людзі. І ў дадатак - самая раз'юшаная прапаганда, здольная, не міргнуўшы вокам, чорнае выдаць за белае.