
Ваша оценкаЦитаты
xbohx20 января 2020 г.Колькі фраз, кінутых дзецям азлобленымі або стомленымі ад жыцця дарослымі, утвараюць дзіркі і дзірышчы ўнутры, якія замінаюць бачыць прыгажосць, адчуваць радасць і давер да навакольнага свету. Хаця, цалкам верагодна, што гэтыя так званыя "дарослыя" ніякія і не дарослыя, а самыя звычайныя пакрыўджаныя дзеці ў касцюмах і целах дарослых.
3134
xbohx20 января 2020 г.Рабленне выбару заснавана не столькі на ведах, колькі на эмацыйным складніку. Прэферэнцыі часта робяцца не згодна з логікай (пры ўсіх астатніх роўных умовах), а засноўваюцца на тым, што табе "блізка", калі ў адказ на пытанне: чаму абіраеш гэта? — ты адказваеш: мне проста падабаецца. Гэта і ёсць самае слушнае тлумачэнне, якое многімі не ўспрымаецца як тлумачэнне, бо не мае пад сабой "доказнай базы", а доказ насамрэч вельмі просты — гэта мае пачуцці, сімпатыі і схільнасці.
266
xbohx20 января 2020 г.Што ні кажы, а выбар разбэшчвае, дакладней, прымушае прыслухоўвацца да сябе, а там жа нічога невядома, бо ніякіх прэферэнцый, адна ўніфікаванасць.
251
xbohx20 января 2020 г.Мець мару — добра, але для яе ажыццяўлення часта трэба змагацца з сабой і навакольнымі, таму прасцей, калі яе няма: тады і засмучацца не давядзецца.
248
xbohx20 января 2020 г.Але, калі жывеш, разлічваючы толькі на сябе, набываеш адну не вельмі карысную рысу характару — ты нікому нічога не можаш даверыць, паціху пачуццё даверу знікае як такое: лепш усё зрабіць самой, каб потым не перарабляць, лепш усё зрабіць самой, каб не быць нікому абавязанай, лепш усё зрабіць самой, каб потым дадатковы раз не расчароўвацца ў люзях, і так да бясконцасці.
193
xbohx20 января 2020 г.Рукавічкі на гумцы — здзек з чалавечай прыроды, гэта вечнае мулянне на спіне і ўздоўж рук, прыкры напамін пра тое, што ты нічога не рашаеш у сваім жыцці.
144