Гунар Экелёф (1907–1968) – шведскі паэт, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў скандынаўскага літаратурнага мадэрнізму ХХ стагоддзя. У яго лірыцы рэчаіснасць мяжуе з мроямі, боскае – з сатанінскім, пры гэтым пачуццёвасць паэтычных радкоў адцяняецца выразнай рацыяналістычнасцю.
Я ўзбунтаваўся супраць іх не таму, што яны былі як д'яблы не таму, што яны былі як святошы а таму, што яны не мелі жарсці як у сваёй д'ябальскасці так і ў сваёй пабожнасці бо яны былі шараговыя: святло іх не давала ценю іх цень не захінаў святла