
Ваша оценкаЦитаты
AlexanderRuhlya16 июля 2020 г.Читать далееНейкія вандроўнікі падышлі да глыбокай рэчкі. Ні броду, ні моста не было. Плаваць яны не ўмелі і вады баяліся. На беразе ляжалі круглякі. Адзін з вандроўнікаў, найболей кемны, скаціў кругляк у рэчку, потым зняў камашы, сеў верхам на бервяно, а ногі прывязаў да бервяна, каб не з’ехаць у ваду. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакруціўся, плавок бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору! Спадарожныя стаялі на беразе, пазіралі і казалі: «Глядзі ты, які змыслы наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць».
110,6K
MayzeMalapropos10 апреля 2018 г.Читать далееЛабановіч прыпомніў размову са сваёй старожкай і, зацікаўлены, глянуў яшчэ раз на пасаду. Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала яму вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах. Лабановіч ніколі, нават у думках, не дазваляў сабе зняважыць дзяўчыну. Адно слова «дзяўчына» выклікала ў душы яго чысты і прыгожы вобраз, на які можна пазіраць і любавацца толькі здалёк. І цяпер ён прыпомніў два ці тры здарэнні ў сваім жыцці, калі гэтыя вобразы глыбока западалі ў яго сэрца, але ён і намёкамі не сказаў нікому пра гэта. А раз у дачку каморніка ўсе закаханы, то яна, без спрэчкі, ёсць верх хараства. Яшчэ не бачачы яе, настаўнік пачуваў, што яна ўжо мае над ім нейкую ўладу. Яму хацелася хоць паглядзець на яе, і праз усю астатнюю дарогу ён думаў аб дачцэ каморніка, ён ужо сустракаўся з ёю, зацікавіў яе і бадай што не ўсіх кавалераў яе засланіў сабою.
111,7K
AnasteishaChesh6 августа 2017 г.«Цьфу! Якая гэта агіднасць! - думаў далей малады настаўнік. - Жывеш, складаеш планы, чагось шукаеш, чагось дабіваешся, спадзяешся, а прыйдзе час - і ты будзеш труп, гніль, спажытак чарвей».
110K
Andy_by2 мая 2013 г.Читать далееІ наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома. У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Бо калі чалавек пачне разважаць, дашуквацца прычын таго стану, у якім ён знаходзіцца, ён напэўна не пагодзіцца са сваёю доляй і будзе старацца адваяваць сабе лепшае месца на свеце. І калі ў чалавека раскрыюцца вочы, ён сам сабе выбера дарогу і сам за сябе будзе несці адказ. Навязваць жа людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі іменна так, а не іначай, мы не маем права, бо хто можа паручыцца за тое, што мы не памыляемся? Гэтым і тлумачыцца той факт, што розныя правадыры, якія захоплівалі жарам свайго пераканання людскі натоўп і вялі яго за сабою, - вялі толькі да тае граніцы, ад якой пачыналіся перашкоды. Натоўп не разумеў гэтых перашкод, адольваць іх у яго не было ахвоты. На гэтым пункце вынікалі непаразуменні. Правадыр з гарчэчаю ў сэрцы казаў: «О сляпы, нікчэмны натоўп, статак жывёлін!» А натоўп крычаў: «Ты - ашуканец! Пабіць цябе каменнямі!»
111,7K
rytko9312 января 2025 г.Выпаўненне аднае школьнае праграмы яго не здавальняла, і сваё галоўнае назначэнне як настаўніка Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі — як выніклі? у чым іх прычыны? I, наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома.
0301
sandoraily29 декабря 2024 г.А ўсё ж такі гэта каханне ёсць нейкая хвароба, боль і пакута. Яно захапляе ўсяго, не дае спакою, параджае нейкія няясныя парыванні і вялікі смутак.0224
sandoraily29 декабря 2024 г.«А што такое смерць? Момант – і больш няма. Тады і думаць аб смерці не прыйдзецца, і нічога чалавеку не трэба будзе», – разважаў ён.0208
sandoraily29 декабря 2024 г.І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны. Скуль жа бяруцца гэтыя сілы, гэтыя ўласцівасці душы? Напэўна, з крыніц свайго гора і цяжкага змагання з жыццём за людскія правы, з гэтай цэльнасці наіўнай веры ў справядлівасць расплаты на тым свеце за ўсе пакуты на зямлі.
0205
sandoraily29 декабря 2024 г.Пачуванне ж ёсць папярэднік розуму ў доследах і вызначэннях сутнасці рэчаў.0206