Пераклады на беларускую мову
MaksimN91
- 81 книга
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Твор сучаснага нямецкага пісьменніка Грэгара Зандэра на беларускую пераклаў Альгерд Бахарэвіч. Беларус і немец пазнаёміліся ў Мінску тры гады таму, дзе Зандэр выступаў. З таго знаёмства да беларускага чытача прыйшла вось такая кніга. «Што было б» — гісторыя ўрача-кардыёлага Астрыд. Кніга пабудаваная вакол яе адносін з іншымі персанажамі. Аўтар скача ў часе і перамяшчае нас ад 17-гадовай Астрыд, якая нарадзілася і вырасла ў ГДР, да 44-гадовай жанчыны, якая знаходзіцца ў Будапешце, дзе сутыкаецца з прывідамі сваёй маладосці. Тады яна была закахана ў 19-гадовага музыку Юліюса, які пазней збег на Захад, але застаўся часткай яе жыцця. Іх адносіны цягнуліся нядоўга, але праз чвэрць стагоддзя ў іншай краіне яна выпадкова сустракаецца з ім і зноў перажывае знаёмыя эмоцыі.
Кніга можа стаць ілюстрацыяй таго, як распад ГДР паўплываў на жыццё персанажаў, якія значную частку жыцця правялі ў адной краіне, а далей павінны жыць у аб’яднанай Германіі. Як упісаць мінулае ў новае жыццё, новыя рэаліі?
Зандэр сам нарадзіўся і вырас у ГДР. Ён належыць да таго ж пакалення, што і героі кнігі. Пакалення, якое толькі-толькі дасягнула паўналецця пасля падзення Берлінскай сцяны. Таму твор прасякнуты настальгічнымі пачуццямі і нагадвае вандроўку ў мінулае. Гэта своеасаблівы праваднік па паўсядзённым жыцці ГДР.