у кожнай чалавечай супольнасці, кожнай зграі <...> заўжды знойдзуцца тыя, хто ўсё будзе рабіць ня так. Ці хяця б нешта.
Але ня так, ня так, ня так.
Ляпіць ня тыя замкі не з таго пяску. Сябраваць ня з тымі і ня ў час. Чытяць ня тыя кніжкі не на той мове. Выбіраць бескрыснае нават там, дзе карысць можа ўратаваць жыццё. Паміж шчасьцем і няшчасьцем выбіраць хвосьцік у літары "ц". Выварочваць сябе навыварат, лезці ў бруд, засоўваць пальцы ў разэтку, ганяцца за няўлоўным, нечытальным, неклікабельным, няфотагенічным, нетыповым, беспэрспэктыўным, безнадзейным, руйнавальным, невыгодным, несалідным і смеху вартым.
Читать далее