- Дрэва адчувае страх перад чалавекам з сякерай. Няўмелы дотык сталёвага ляза скручвае слаі, душа дрэва сінее, заўчасна застывае жывічная кроў і пасля дзесяцігоддзямі нагадвае пра сябе, вытыркаецца са сценаў, цяжкімі, жывічнымі слязьмі плача дом. Карацей, дрэва было харошае, а драўніна атрымалася абы-што. І з тае драўніны не ўзвядзецца моцны зруб. Нават найлепшыя дойліды тут ні пры чым. Даўным-даўно, яшчэ пры цары, былі такія людзі, у кожнай вёсцы быў свой дрэвавод.