
Ваша оценкаЦитаты
xbohx22 марта 2019 г.Кіно і рэчаіснасць: два люстры адно насупраць аднаго, якія разам утвараюць бясконцасць.
3170
xbohx22 марта 2019 г.Пісаць, як і чытаць пра кіно немагчыма да бясконцасці — на шчасце. Гэтак жа, як немагчыма да бясконцасці яго глядзець. Кіно стамляе раней за рэальнае жыццё — менавіта таму, што яно залішне гэтым жыццём насычанае.
2100
xbohx22 марта 2019 г.Шмат якія літаратурныя творы немагчыма экранізаваць, бо як перадасі сродкамі кіно кайф ад самога чытання? Чытанне й прагляд фільма — занадта розныя, нават супрацьлеглыя віды асалоды. Чытаючы кнігу, аднаўляеш вобраз, што хаваецца за тэкстам; гледзячы кіно, аднаўляеш тэкст, які стаіць за вобразам.
254
xbohx22 марта 2019 г.Читать далееЯк у дактароў (натуральна, я маю на ўвазе Селіна), так у наркаманаў (Бероўз) або алкаголікаў (Букоўскі) ёсць адна нядобрая рыса: у глыбіні душы яны зусім не гуманісты, бо залішне добра ведаюць біялагічную подбіўку
чалавечага аўтамата, на ўласнай скуры і на скурах іншых, а праз гэта — і цану вечнаму чалавечаму фіглярству, ведаюць, колькі каштуе спачуванне, дзе заканчваецца сяброўства і пачынаецца нянавісць... Ім няпроста быць пісьменнікамі: пісьменнік павінен цікавіцца людзьмі, а такія аўтары здольныя цікавіцца амаль выключна сабой і пісаць амаль выключна пра сябе, што, у сваю чаргу, не надта цікавае масаваму чытачу. Аднак у нашым грамадстве, дзе чалавек чалавеку воўк, у іх заўжды ёсць шанс на чытацкі поспех.260
xbohx22 марта 2019 г.Читать далееНе кіно сёння залежнае ад рамана і тэатра, а раман і тэатр залежныя ад кіно, прычым ад кіно досыць паскуднага, руцінёрскага і нізкапробнага. У сваёй пераважнай бальшыні так званыя сучасныя раманы (пра што часам не здагадваюцца нават самі іх аўтары і чаго імкнуцца не заўважаць чытачы) стабільна прыстасаваныя да жанравых стандартаў Галівуда і ствараюцца пераважна для таго, каб іх прачытаць і забыць (цытую аднаго знаёмага літаратурнага крытыка). Іх жанравы спектр досыць шырокі: тут ёсць месца і інтэлектуальным драмедыям, і гістарычным дэтэктывам, і сямейным сагам, і лавсторы, і нават дзённікаммістыфікацыям (так званым mockumentaries)... Выходзяць яны з той жа рэгулярнасцю, што і ўзаемазамяняльныя фільмы з якойнебудзь «зоркай», хіба што ў выпадку кнігі ролю імені на плакаце выконвае імя аўтара на вокладцы, з абавязковым фотаздымкам — каб, крый бог, не паблыталі з якімнебудзь іншым аўтарам, што працуе ў зусім іншым жанры.
250
xbohx22 марта 2019 г.Кінастужка: латка на рваным часе, якая злучае між сабою розныя кавалкі жыцця; бінт на параненым уяўленні.
243
xbohx22 марта 2019 г.І што мы будзем рабіць далей?
Ну як што: зноў даследаваць прозвішчы й радаводы чужых геніяў і спрабаваць знайсці ў іх нашы карані! Гэта мы ўмеем рабіць лепш за ўсіх астатніх.144
xbohx22 марта 2019 г.Кіно ад пачатку было забавай і толькі паступова набыло адукацыйную функцыю. Літаратура цягам доўгага часу выконвала адукацыйную функцыю, пакуль канчаткова не ператварылася ў забаву.
140