
Ваша оценкаПразаічныя творы для дадатковага чытання ў 11 класе. Апавяданне, запісы, мініяцюры, эсэ
Цитаты
xbohx24 апреля 2020 г.Апошнія дні месяца хочацца дажыць, перажыць як найхутчэй, каб спакойна, памалу пачаць новы месяц, зноў з першага дня. Як у школе калісьці, ад сшытка памятага, дзе-нідзе заплямленага, а то i з дрэннай адзнакай за нейкі ўрок ці за паводзіны, хацелася, не закончыўшы яго як след, да апошняй старонкі, перайсці да новага.
3973
xbohx24 апреля 2020 г.Нізкая душа, вырваўшыся з-пад прыгнёту, прыгнятае сама.
Паўтараю Дастаеўскага без двукосся, бо з памяці. А вось i другое, не ягонае:
Нізкая душа, дарваўшыся да ўлады, рада помсціць кожнаму, хто перад ёю ў нечым «вінаваты».
Асабістае так i ўплывае на грамадскае, на гісторыю.3893
xbohx24 апреля 2020 г.Ад кожнага літаратурнага пакалення патрабуецца ў творчасці новае — за любую цану.
Ад кожнай чарговай вясны чагосьці небывалага не патрабуем, абы толькі яна была сама сабою.3864
xbohx24 апреля 2020 г.Чалавек жыве, жыве, а потым памірае, як быццам i не падумаўшы, што гэта ж — назаўсёды.
2475
xbohx24 апреля 2020 г.«Пісаць для вечнасці» — гэта не з думкай пра вечнасць твайго слова, а з належнай настройкай на тое, што па-сапраўднаму жывое i застанецца жыццём.
2440
xbohx24 апреля 2020 г.Дыстанцыя ў часе дае пэўную аб'ектыўнасць у стаўленні да зробленага самім табою. Аднак ёсць тут i доля асабістай прыхільнасці, можа, нават i нейкая міжвольная ільгота, спагада самому сабе.
2380
xbohx24 апреля 2020 г.Людзі з запасной душой.
Гэта пра тых, што працуюць у чужой культуры, а потым некаторыя вяртаюцца ў сваю.2359
xbohx24 апреля 2020 г.Пачалося з таго, што першабытны чалавек адчуў задавальненне ад болю, які ён прычыніў другому першабытнаму.
Сёння прагрэс у гэтым зайшоў так далека, што той ці тыя, хто вінаваты, скажам, за чачэнскую вайну ці іншыя масавыя забойствы, i не лічаць сябе злачынцамі, i не пакутуюць сумленнем, таксама ж, відаць, адчуваючы задавальненне ад чужога болю.2356
xbohx24 апреля 2020 г.Сустракаеш думку, падобную да тое, што і цябе раней наведала, нядаўна і даўней, якую ты і запісаў. Прыемна і разам з тым боязна, ці не палічыць хто цябе потым плагіятарам, сустрэўшы тую думку ў кагосьці іншага, запісаную так даўно, ажно ў шаснаццатым стагоддзі.
2339
xbohx24 апреля 2020 г.Адрываючыся ад старонак серба Міларада Павіча, яго «Пейзажа, нарисованного чаем», думалася, што, чытаючы добрую кнігу, i сам, здаецца, робішся разумнейшым, таленавіцейшым.
1322