
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 563%
- 438%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
SashaLesnik12 июня 2026Читать далееШто можа хавацца за назвай "Арэхавы палац"? Я нават сабе не ўяўляў. Ведаў, што аўтар з Босніі. Магчыма, там стаіць недзе палац з такой назвай. Магчыма, палац мае цікавую гісторыю, пра якую я нават не здагадваюся. Але больш мне было цікава тое, што пра Боснію я амаль што нічога, акрамя ўзаемнай нанавісці з сербамі (дарэчы, рэкамендуюць ніколі не распачынаць гаворку пра палітыку, калі наведваеш Балканы).
Кніга пачынаецца дзіўна. Замест прыгожага палаца нам распавядаюць пра хворую на галаву жанчыну сталага ўзроста - Рэгіну Дэлавале. Яе дачка не ведае, што з ёй рабіць, бо яна псуе ўсё навокал, начамі не спіць, а доктары займацца ёю не хочуць. І зусім неяк незаўважна для мяне Міленка Ергавіч перада мной раскрывае дыван з дзіўным баснійскім узорам. Дыван гэты незвычайны - на ім намалявана генеалагічнае дрэва Рэгіны, яе суседзяў, суседзі суседзяў, знаёмыя суседзяў, знаёмыя знаёмых і г.д. І вось перад намі нейкая вялізная карціна як быццам пра людзей, а насамрэч пра тое, што раней было Югаславіяй.
Гэтая задумка мне паказалася вельмі цікавай. Як быццам мы чытаем пра простых людзей, пра іх сумнае жыццё, пра тое, як людзі ці не ведаюць, чаго яны жывуць, ці жывуць для таго, каб шчасліва жылі іх дзеці і ўнукі. Але праз людзей мы бачым і тое, як жыла Югаславія. Пра першую і другую сусветныя войны, пра палітічныя зносіны, пра Турэччыну і супярэчнасці баснійцаў і сербаў. Мне сапраўды было цікава пра ўсё гэта чытаць. Цікава і цяжка. Цяжка, бо лёс людзей, пра якіх напісана у кнізе, даволі сумны. Вось ёсць сям'я. Мужык, жонка, 7 дзяцей. Жонка памерла ад хваробы, мужык павесіўся, адзін брат знік, другога забілі на вайне, трэці з'ехаў у іншую краіну і прапаў, чацвёрты стаў героем краіны, пяты пайшоў у бандыты, адна сястра ажанілася, але няма дзяцей, другая проста гуляла па мужыках... І добра, калі хто-небудзь з іх прадоўжыць род, каб наражаць яшчэ 5-7 дзяцей, з якіх можа хто-небудзь стане добрым чалавекам, які народзіць яшчэ дзяцей... А потым дзеці дзяцей завязуць бацькоў у дурдом, каб не заміналі. Вось такое жыццё. Зусім не такое, як у цік-току ці інстаграме.
Што не вельмі спадабалася - не ўсе гісторыі цікавыя. Бывае хочацца, каб хутчэй яны скончыліся і пачаліся другія. І яшчэ бывае чытаеш і не разумееш, пра якога чалавека ты чытаеш, як ён з'явіўся, чый ён знаёмы ці сваяк. Таму з-за гэтага адзін бал скінуў.
А так вельмі незвычайна напісаная кніга, цікавы аўтар, які адкрыў мне Балканы. Цяпер буду шукаць яшчэ якія мастацкія ці гістарычныя кнігі пра гэты дзіўны куток свету.2 понравилось
7
Цитаты
HershensonTendrils19 марта 20193 понравилось
218
HershensonTendrils2 марта 20192 понравилось
97
Подборки с этой книгой

В краю крови и меда - Балканы, столетия войн.
telans
- 373 книги
Домашние полкожители
MGostia
- 379 книг
Хорватская литература
akrav_azlani
- 91 книга
Замежнае
olkhovique
- 7 книг
Другие издания































