
Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Нарэшце, нарэшце дайшоў да апошняй кнігі Менскай трылогіі. Вельмі цікава было даведацца, чым ўсё скончыцца для Барана.
Я ўжо аб другой кнізе казаў, што Баран адыйшоў на другое месца ў сюжэце. А ў трэцяй кнізе наогул шмат розных героеў ладзяць сюжэт, пакуль Баран сядзіць за кратамі. Таму хто чакаў "манголавы" прыгоды, той засмуціцца.
На мой погляд трэцяя частка атрымалася больш напружанай і суровай. Да ўлады прыйшлі бальшавікі і яны ўзяліся за парадкі. Усе мы добра ведаем, як бальшавікі змагаліся з контррэвалюціянерамі. Хапалі ўсіх - і здраднікаў, і бандытаў, і звычайных людзей - усіх забівалі аднолькава хутка. Як у кнізе напісана, рабілі гэта на Камароўцы, чаго я нават не ведаў.
Для бандытаў, тых самых добрых бандытаў, якіх любіць Пясецкі, наступілі цяжкія часы. Займацца старымі справамі складана, адзін аднаго здае, шмат хто трапіў за краты, трэба іх вызваляць. Пра гэта і пішацца ў рамане. Шмат хто задумаўся аб тым, з'ехаць у другую краіну, бо ў Менску ўжо небяспечна.
Кнігу прачытаў захлёбваючыся за 3 дні. У другі дзень нават за часам не сачыў, бо не мог адарвацца. Як дагэтуль не знялі кіно яшчэ па трылогіі... На мой погляд, вельмі цікава б было. Канешне, як я і думаў, скончылася ўсё мінорна, але што зробіш. Жыццё ж яно такое.
Гэтая трылогія - напэўна адзін з лепшых твораў, якія я чытаў на беларускай мове. Напісана простай мовай, але так цікава, што цяжка адарвацца. Я нічога не ведаў пра зладзейскі свет 10-х гадоў мінулага стагоддзя ў Менску, а гэта, як атрымалася, вельмі цікавы быў свет. Трылогію раю ўсім, захапляльна, цудоўна, неверагодна. І пра бандытаў, і пра любоў, і пра слёзы.
9/10.

Сапраўдны мужчына – гэта не той, хто ўмее задаволіць у ложку мілую кабетку, і не той, хто ваюе ды змагаецца з усімі і за ўсё, а той, хто носіць у сэрцы вялікую патрэбу абараніць жанчыну, дзіця, слабага ці нямоглага.

Калі менскім зладзеям антысемітызм быў абсалютна чужы, то ў расійцаў гэта быў свайго роду інстынкт... Яго ўтаймоўвалі, умела хавалі, але ўсё ж яго можна было лёгка заўважыць.
