Руки, ноги и другие конечности на обложках
ElenaOO
- 3 781 книга

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Выкарастаць метафару, якую прапанавала сама аўтарка? Чаму б і не. Гэты зборнік кароценькіх апавяданняў нагадвае аскепкі вазы, якая імгненне таму разбілася аб падлогу і цяпер паблёсквае ў сонечных прамянях. Яскравы бляск, прыгожы на першы позірк, але доўга на яго глядзець не будзеш. Згрэбці частку, парэзацца, заклеіць акрываўлены палец, вымесці тое, што засталося. Можа быць, пакінуць сабе адзін ці два аскепкі, самыя вялікія і фігурныя. Змыць з іх кроў, і хай упрыгожваюць гаршчок з якім-небудзь падвялым кактусам, хай тырчаць з зямлі празрыстымі вострымі зубамі ...
Добра, а цяпер нармальнай чалавечай мовай. Маладая аўтарка, безумоўна, мае літаратурны талент, і я спадзяюся, што ён будзе расці і квітнець. Пакуль што гэтая маладосць і недасведчанасць, якая з яе вынікае, даволі заўважныя. Апавяданні з «Крыштальнай ночы» — гэта пераважна замалёўкі, якія можна было б добра працягнуць і скончыць, але не хапіла ці то ідэй, ці то жадання. Вобразнасць у іх багатая, мова вытанчаная, толькі што з таго, калі героі і адносіны паміж імі, усе гэтыя дробнамяшчанскія жарсці, збольшага не выклікаюць цікаўнасці? Хіба што спагаду, і тое даволі рэдка. Гэтая праблема ўвогуле тыповая для сучаснай беларускай літаратуры: пачаткоўцы вельмі засяроджаныя на тым, як лепш перадаць уласныя пачуцці і думкі, калі-нікалі яны нават дбаюць пра сюжэты, аднак ствараць паўнакроўных персанажаў не хочуць альбо не могуць. Абы толькі навучыліся з часам.
Калі вам лянота чытаць кнігу цалкам, магу параіць апавяданні «Нямая» і «Аксель» — за літасць, «Дзеці» і «Ладдзя — за жах, «Шыя» —за трапнасць думкі. Калі ж вас цікавяць тэма рамантычных стасункаў паміж жанчынамі альбо па-майстэрску выкананая ў прозе алітэрацыя... Тады не перабірайце, гартайце ад першай да апошняй старонкі.

Нам падабаецца тое, што нас не ведаюць. Не з'яўляцца ў газетах — шчасце. Не прыцягваць залішняй увагі — блаславенне.

Без словаў так мала адрозненняў, што, жыві мы моўчкі, можа было кахаць першага, з кім сустрэнешся позіркам.













