Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
Панядзелак
Пралетарыят зацягнуў рэмень на жываце і а восьмай гадзіне пайшоў у гарадзкі тэатр. Ён прыходзіў масамі. Ён хвалямі займаў партэр, ложы і галёрку, пакуль там не запахла ботамі, целам і кажухамі. І падрыхтаваўся слухаць і слухаць.
А я, Бэрэлэ, нічога ня буду рабіць на сьвеце. Бо ж нічога ня робячы цьвітуць дрэвы, нічога ня робячы растуць дзеці, я буду сьпяваць, як птушка, і будзе мне добра.
Праведнічкам неба падавалася ржавым жалезам, што кладзецца на плечы і трэба цягнуць яго без адплаты і бяз дыху ўсё жыцьцё.
Маланка раскалола неба! Раптам на імгненьне засінела сьвятасьць нейкага іншага сьвету.
Ніхто мяне не сустрэў, ні Бог, ні нехта, хто б выглядаў як Бог. Я хадзіў пустымі палямі з аднаго сьвету ў другі. Я нікога не сустрэў, паўсюль бязьлюдна і пуста. Браты мае, кажу я вам, жывым нашмат лепей, чым мёртвым.
Можа ёсьць у гэтым вось сьвеце яшчэ такі куточак, у які трапляеш выпадкова, і тады ты сапраўды існуеш, але ніхто пра гэта ня ведае.