
Ваша оценкаЦитаты
Morra28 мая 2014 г.Напачатку яны пачулі нямецкую лаянку. Нехта шчыра і выразна апісваў мясцовыя дарогі, мясцовых дзікуноў і мясцовае надвор'е. Асобныя фразы ўтрымлівалі лацінскія словы, таму можна было зразумець, што чалавек лаецца вучоны.
10811
umnica19825 октября 2014 г.... у кожным хаваецца i анёл, i пакорлiвая жывёла, i драпежны звер, i трэба заусёды мець пры сабе блiскучы меч шляхецкай годнасцi ды адвагi, каб застацца чалавекам...
290
umnica19825 октября 2014 г.Читать далее... На асклiзлым беразе халоднай Свiслачы, абняушыся, горка плакалi два прывiды: маладзенькая какетлiвая паненка, з валасамi, упрыгожанымi гнiлымi стужкамi водарасцяу i ейны забойца з выедзенымi рачнымi насельнiкамi вычыма... Такая спрыяльная ноч для з'яулення, для палохання даверлiвых месцiчау - а тыя месцiчы, як пяты iм падсмажваюць, бегаюць проста скрозь празрыстую парачку, не зважаючы анi, толькi сцiраюць са сваiх пераляканых фiзiяномiй нетутэйшую шэрань i шукаюць махляра з перамазаным крэйдай аблiччам, як сумленнага прывiда! Вось яна, несправядлiвасць жыцця: маскарадныя фiгуры уважаюцца за адзiна праудзiвыя, а ад iсных жахау адмахваюцца, як павуцiнкi бабiнага лета! Як жа не заплакаць прывiднымi слязьмi, не зажадаць назаусёды пакiнуць гэты зняверлiвы няудзячны горад, якi б мог сваiх прывiдау скарыстаць, напрыклад, дзеля прывабы багатых замежных вандроунiкау, ахвочых да жудасных цудау...
168
umnica19825 октября 2014 г.Ад гарачага пачуцця у Пранцыся аж слёзы на блакiтныя вочы навярнулiся - хоць хмарку здаля расцалаваць, хоць блiжэйшую ялiнку абняць ад паунаты душэунай... Але грубы Лёднiк, далёкi ад тонкасцяу куртуазных, тузануу хлапца за рукау...
166


