
Чаго можна чакаць ад кнігі "Язычніцтва старажытных беларусаў"? Зразумела расказу аб старых язычніцкіх багах, аб гісторыі іх узнікнення і знікнення, аб абрадах іх ушанавання. Але насамрэч кніга апавядае не зусім пра гэта. З вышэйзгаданага тут ёсць толькі невялікія апісанні багоў і тое не ўсіх. Змест складаецца з артыкулаў аб багах, аб гісторыі стварэння свету, аб розных духах-бажках адказных за дом, падворак, палі, лясы і азёры, аб каляндарных святах і рытуалах іх адзначэння, аб магічных замовах і амулетах. Пад час чытання было цяжка зразумець да якой гістарычнай эпохі адносіцца ўзнікненне тых ці іншых звычаяў і абрадаў. Тое што яны належаць язычніцкім часам выклікае сумнеў. Хутчэй яны з'явіліся ў пазнейшыя часы, калі хрысціянства ўжо было ўкарэнена на беларускіх землях. Расказваецца напрыклад аб тым, што шмат праваслаўных святых перанялі атрыбуты язычніцкіх багоў. Так Пярун пераўтварыўся ў Іллю-прарока, Ярыла ў святога Юр'я, Вялес у святога Мікалая, а Мокаш у Параскеву-Пятніцу. А пра тое, што хрысціянскія святы прывязаны да ранейшых язычніцкіх рытуалаў даўно вядома. Чытаючы кнігу зразумеў, што некаторыя з прыведзеных тут рытуалаў выконвалі і мае бабулі, прычым жылі яны ў вёсках аддаленых адна ад другой. Вывешвалі веткі клёну ў хаце і на двары, раскідвалі аер на Троіцу (ці як яны гэта звалі "на Духа"). На Дзяды на ўсю ноч пакідалі адчыненай лазню, каб душы продкаў маглі памыцца. Вядома на Радаўніцу накрывалі могілкі ручнікамі і качалі па іх яйкі. Калі дажыналі, на полі пакідалі нясжаты лапік з каласкоў, каб там мог схавацца Палявік. І вось калі больш чым за 1000 гадоў хрысціянства не змагло перамагчы і знішчыць ненавісныя яму рытуалы язычнікаў, то на што могуць спадзявацца, на што могуць разлічваць усялякія прыхадні з калгасаў і іх розныя прыспешнікі, якія спрабуюць перарабіць нязгодных з імі беларусаў у нешта, што будзе ім падабацца.
Смотреть на YouTube





















![Боги и люди. Истории про человечных Б[о]гов и благородных людей](https://s1.livelib.ru/boocover/1000604591/120x180/cd50/Olga_Boyanova__Bogi_i_lyudi._Istorii_pro_chelovechnyh_Bogov_i_blagorodnyh_lyudej.jpg)










