
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
У прынцыпе, ніякіх фантастычных дзеяў у кнізе няма. Хіба што кот Мурмур тэлепатычна ўмее размаўляць з людзьмі. Апісваецца звычайнае будзёнае жыццё герояў твора. Журналіст Юрась піша раман, марыць пра славу, церпіць паразу, губляе працу і жонку, другі раз бярэ шлюб, але жыццё ніяк не наладжваецца, сваю дэпрэсію глушыць запоямі і апускае на дно жыцця. Як бы звыклая і банальная гісторыя.
Або Вераніка, першая жонка Юрася. Бярэ шлюб па разліку, бо свеціць ёй пасля заканчэння ВНУ правінцыя, а ёй хочацца застацца ў Мінску. Сямейнае жыццё не наладжваецца, яна сыходзіць ад мужа і падае на развод. Знаёміцца з маладым хлопцам Лукашам. З якім ўсталёўваюцца дзіўныя адносіны. Але ў самым канцы твора яны прызнаюцца адзін аднаму ў каханні і застаюцца разам.
Праўда, сам Лукаш, насамрэч, містычны персанаж. Гэта анёл, якога выслалі з раю на зямлю бараніць людзей. Ён не мае права ствараць сям’ю і мець інтымныя адносіны з жанчынамі, інакш губляе магчымасць вярнуцца назад у рай. Лукаш парушае гэтую ўмову і застаецца на зямлі звычайным чалавека.
Увогуле ў гэтым творы практычна ўсе героі кнігі парушаюць умовы. Перадусім Ліліт, якая свае ўмовы заключыла з Богам і Д’яблам (няхай сабе і не па сваёй волі). То бок, былі гэта сур’ёзныя ўмовы. Аўтарка ўсе гэтыя парушэнні падае як станоўчыя і пазітыўныя. Маўляў, Ліліт такім чынам навучыла жанчын падаваць адно адной руку дапамогі, каб быць мацнейшымі. У выніку Бог у пісьменніцы атрымаўся карыкатурным, які баіцца згубіць кантроль над людзьмі. Амаль як Лукашэнка.)
Для мяне асабіста застаецца вялікім пытаннем, што парушэнне ўмоваў – гэта шлях слушны і паспяховы.

У сучаснай беларускай літаратуры так: ты можаш паабяцаць водгук наўпрост аўтару, бо ён амаль абавязкова ёсць на фэйсбуку. Я не памятаю, што папярэднічала выхаду рамана Юліі Шаровай. А потым кніжка выйшла, у маёй стужцы пакрысе пра яе сталі пісаць. Пайшлі водгукі крытыкаў, адзін ці два я чытаў. Надзейныя людзі хвалілі кніжку. Я падпісаўся на аўтара. І вырашыў, што замоўлю кніжку ў выдаўца на Новы год. Але не вытрымаў і набыў у кнігарні. І не шкадую:)
Што такое сучасная беларуская літаратура? Гэта прэміі, гэта нейкія купкі людзей… Часам назіраць цікава. Але ж па меры таго, як пісьменнікаў у тваёй стужцы робіцца ўсе больш… ты робішся звышкарэктным. Гэта дрэнна. Ты не хочаш нікога пакрыўдзіць і… губляеш нешта. А ёсць людзі, якія шчыра смяюцца з кагосьці ці чагосьці. Вось Юлія Шарова – яна з такіх. І мне цікава было паглядзець на ЯКАСЦЬ яе кніжкі – як я гэта разумею.
І кніжка мне спадабалася! Звычайна я абмяжоўваю сябе адным сказам, і мне гэтага хапае. То бок оперу я не люблю, а “Вяртанне Ліліт” – спадабалася:) Пераканаўчая, захапляльная, нават канцэптуальная кніга на сучасным матэрыяле. Эзатэрыка і смех – вось два складнікі. Каханне і здрада. Траўмы нацыянальныя і агульначалавечыя. Наш час і наша краіна. Кпіць аўтар добра. Сюжэт будуе – займальна. Што трэба яшчэ ўласна мне, каб з задавальненнем чытаць па-беларуску?
Рэспект, Юлія!

Якая ж гэта асалода чытаць на роднай мове, ды яшчэ і такі твор! Я даволі скептычна ставілася да сучаснай беларускай літаратуры. І не таму што мноства твораў было прачытана і час выдаткаваны, а таму што ... А бо не цікавілася ад слова "зусім". А зря! А можа яшчэ і таму, што нас шпігуюць анонсамі кніг ўсіх пісьменнікаў, акрамя беларускіх ... Але пакінем гэтую дыскусіі і пяройдзем ж да кнігі!
"Вяртанне Ліліт" - гэта твор, годны таго, каб яго рэкамендаваць.
Ліліт - адзінокая душа, якая павінна бясконца пераходзіць з цела ў цела жанчын, адчуваць іх боль, пражываць іх жыццё зноў і зноў і назаўжды несці памяць пра кожную "носьбітку". Жыццё змяняюць адзін адное, калі хутка, калі атрымоўваецца затрымацца ў целе на некалькі дзясяткаў гадоў. Часам гэта маладое поўнае энергіі цела, часам гэта з'едзены хваробай або залежнасць посуд, часам гэта цельца дзіцяці. Але боль і расчараванні заўсёды прысутнічаюць у жыцці Лiлiт, яны - частка пакарання, назапашваюцца і ціснуць непасільнай ношай. і акрамя ўсяго іншага, трэба грошы зарабляць, і есці трэба, і працаваць трэба. лучще за ўсё афіцыйна, каб не патрапіць пад нагляд падатковай.
Не толькі Ліліт запала ў няласку насельнікаў Нябёсаў і Апраметнай. Анёлы, якія маюць смеласць выказаць нязгоду, таксама адпраўляюцца на зямлю на так званае "перавыхаваньне". Жыць як смяротныя, але без смяротных радасцяў, інакш Бацька не даруе і не пусціць назад. Ад райскага саду застаўся пакойчык ў старым будынку каля Стэлы, ад палётаў - толькі магчымасць назіраць за закатам з вышыні шматпавярховага дома, ад былой сілы - толькі здольнасць даваць заспакаенне.
Ёсць яшчэ простыя людзі, ну ўсё ж такі не зусім простыя, з якімі Ліліт і Анёл сустракаюцца: Вераніка, Юра, Дзіма, Таня, Галя. Іх лёсы незвязаныя, але пераплецены мудрагелістым сюжэтам, уплываючы адзін на аднаго самым нечаканым чынам.
Выдатная і ўдалая спроба зноў закрануць тэму жанчын і яе ролі ў сучасным свеце праз прызму містыкі. Тут можна знайсці і аракулаў, што па тэлефоне погадаю на таро і зробяць чары на каханага; і ката фамильяра, кахаючага класічную музыку, і асабліва оперу; і звычайнага чалавека, які ўявіў сябе талентам, але згубіўся ў парах алкаголб; і мужчыну, душа якога ва ўладзе дэмана або проста дэмана з лікам мужчыны (хто ж разбярэ?). І мноства звычайных жанчын, якія мараць (ці ўсё ж такі выхаваных марыць такім чынам?) аб простым жаночым шчасці: муж-абаронец-здабытчык, дзіцятка, кватэра і грошы. Як гаворыцца, марыць не шкодна. Але часам, а тут не толькі "часам", мара прыводзіць нас ох як не туды.
Аўтар вядзе апавяданне ў вельмі арыгінальнай манеры. А гумар і тонкі сарказм яшчэ больш падаграваюць цікавасць.
І пытанне стары як свет: у чым жа роля жанчыны? Жанчына - гэта дадатак да мужчыны, карміцелю, абаронцу, алкаголіку, кутежніку? Ці жанчына і мужчына роўныя? Роўныя ў сваіх правах, роўныя ў сваіх жаданнях? Роўныя, выбіраючы свой уласны шлях? Збітыя пытанні, выказаныя ў новым фармаце.
Я атрымала сапраўднае задавальненне ад чытання гэтай кнігі.
Чытаючы замежныя творы, прабягаючы вачыма апісання вулачак, гарадоў, павабных месцаў, мы можам сабе ўявіць іх. Калі не можам уявіць, то можна на худы канец загугліць. Але гэтая кніга перанясе Вас у Мінск, такі ўтульны і родны. Знаходзячы ў тэксце знаёмыя да болю месцы (набярэжная Свіслачы, забытыя Шабаны, дом ля Стэлы, гарадскія паркі), сэрца пачынае біцца ледзь хутчэй, а сюжэт кнігі як быццам паўстае перад вачыма.
Містычны раман пра жыццё, дапамогу і каханне. Рэкамендую!

Так склалася, што ў гэтай дзівоснай краіне праца і грошы ніяк не звязаныя між сабой: людзі «ходзяць на працу», а грошы зарабляюць у іншым месцы ды не вытыркаюцца.

Увесну ў Беларусі абуджаюцца мядзведзі, пралескі, рэкі Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў, вар'яты і літаратары.

Натоўп мае свайго бога, і калі вы трапілі пад ягоны ўплыў, то ўжо не можаце цалкам абапірацца на ўласную волю.


















Другие издания

