Рецензия на книгу
Вяртанне Ліліт
Юлія Шарова
Torvald531 января 2019 г.У прынцыпе, ніякіх фантастычных дзеяў у кнізе няма. Хіба што кот Мурмур тэлепатычна ўмее размаўляць з людзьмі. Апісваецца звычайнае будзёнае жыццё герояў твора. Журналіст Юрась піша раман, марыць пра славу, церпіць паразу, губляе працу і жонку, другі раз бярэ шлюб, але жыццё ніяк не наладжваецца, сваю дэпрэсію глушыць запоямі і апускае на дно жыцця. Як бы звыклая і банальная гісторыя.
Або Вераніка, першая жонка Юрася. Бярэ шлюб па разліку, бо свеціць ёй пасля заканчэння ВНУ правінцыя, а ёй хочацца застацца ў Мінску. Сямейнае жыццё не наладжваецца, яна сыходзіць ад мужа і падае на развод. Знаёміцца з маладым хлопцам Лукашам. З якім ўсталёўваюцца дзіўныя адносіны. Але ў самым канцы твора яны прызнаюцца адзін аднаму ў каханні і застаюцца разам.
Праўда, сам Лукаш, насамрэч, містычны персанаж. Гэта анёл, якога выслалі з раю на зямлю бараніць людзей. Ён не мае права ствараць сям’ю і мець інтымныя адносіны з жанчынамі, інакш губляе магчымасць вярнуцца назад у рай. Лукаш парушае гэтую ўмову і застаецца на зямлі звычайным чалавека.
Увогуле ў гэтым творы практычна ўсе героі кнігі парушаюць умовы. Перадусім Ліліт, якая свае ўмовы заключыла з Богам і Д’яблам (няхай сабе і не па сваёй волі). То бок, былі гэта сур’ёзныя ўмовы. Аўтарка ўсе гэтыя парушэнні падае як станоўчыя і пазітыўныя. Маўляў, Ліліт такім чынам навучыла жанчын падаваць адно адной руку дапамогі, каб быць мацнейшымі. У выніку Бог у пісьменніцы атрымаўся карыкатурным, які баіцца згубіць кантроль над людзьмі. Амаль як Лукашэнка.)
Для мяне асабіста застаецца вялікім пытаннем, што парушэнне ўмоваў – гэта шлях слушны і паспяховы.
15882