
Ваша оценкаЦитаты
Torvald526 августа 2018 г.*
я проста бескарысны чалавек
дабра і зла раблю занадта мала
хоць у маёй клапотнай галаве
не ўсё не ўсюды крыецца туманам
адно ў прагрэсу яміне-гары
наўрад ці высеку сваю прыступку
мяне ў хаўрус не возьмуць змагары:
не разбуру не зьвергну не прыстукну
я мякка адхінаю камароў
трыпутнік абмінаю на сьцяжынцы
і сьціплая мая пульсуе кроў
угору-ўніз ружовай цёплай жыжкай2148
Torvald526 августа 2018 г.*
мушу заставацца невядомым
каб не перасьмягла вашая надзея
што Паэзія
блукае недзе спаміж нас266
Torvald526 августа 2018 г.ПЛЫНЬ
цячэ маё жыццё
як рэчка празь лясы
на беразе касьцёр
гарыць ва ўсе часы
нязлачны для людзей
нязначны для багоў
і толькі ў хмарны дзень
відаць яго агонь
цячэ маё жыццё
як рэчка праз лугі
пад сонейкам лісьцё
стуляе берагі
туды ў нязнаны стан
жыцьцё мяне імчыць
дзе вольны акіян
дзе варта адпачыць258