
Кніга цікавая як гістарычны дакумент. Заўсёды трэба імкнуцца да аб’ектыўнасці ў ацэнках гісторыі, ведаць як мага больш меркаванняў, глядзець рознымі вачыма на гістарычныя падзеі. З гэтага пункту гледжання “Дзённік” варты быць прачытаны. Але яго аўтар не выклікаў у мяне асаблівага спачування. Пра тое, як зусім па-іншаму жылі тыя, хто не супрацоўнічаў з немцамі, аб голадзе, холадзе, яўрэйскім гета, можна прачытаць у кнізе “На высьпе ўспамінаў” Валянціна Тараса – падлетка “з іншага боку”. Здаецца, для Дзмітрыя Сямёнава ўсяго гэтага проста не існавала. Не маю аніякай сімпатыі да савецкасці, але ад спалучэння “прыгожа веялі беларускі і эсэсаўскі сцягі” таксама валасы шавеляцца. Ад кнігі і ад “светапогляда падлетка” ўражанні непрыемныя.
























