
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 525%
- 450%
- 325%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx1 августа 2018я шмат пішу, але ніводнага разу не закрануў вайну між Украінай і Расеяй, і гэта таму, што я баюся даведацца, што на гэты конт думаюць мае сябры й сваякі, бо я ўпэўнены — мне давядзецца рэзаць процьму нітак, якія даўно ўжо нас усіх зьвязалі.Читать далееПрацягваю знаёміцца з творчасцю Аляксандра І. Бацкеля (псеўданім пісьменніка Сяргея Календы). Нагадаю, што Бацкель скончыў гістфак і стаў даўншыфцерам (пераехаў у вясковую хату, якая засталася ў спадчыну ад бабулі, і жыве там у аддаленасці ад цывілізацыі, піша кніжкі). У часе чытання гэтай кнігі ў мяне склалася ўражанне, што Сяргей хоча забраць у Глобуса лаўры самага эратычнага пісьменніка. Бо эратычныя сцэны складаюць вялікую частку кнігі і вобраза Бацкеля. Сцэны ананізму і палавых актаў тут пераскокваюць са старонкі на старонку, таму лепім на вокладку відавочнае 18+. Часам сярод тэкстаў кнігі сустракаюцца вельмі жыццёвыя сітуацыі. Напрыклад, калі ў героя з плэера вытыркнуўся навушнік, і на ўвесь транспарт загучала аўдыёкніга дэ Сада. Калі вы ўяўляеце сутнасць творчасці гэтага аўтара, то лёгка зможаце ўявіць ступень няёмкасці.
Уражанні ад другой кнігі ў мяне ідэнтычныя з уражаннямі ад першай: чытаецца лёгка і прыемна, шмат трапных жыццёвых назіранняў, але не магу сказаць, што пасля заканчэння чытання хадзіла ў поўным захапленні і доўга ўспамінала ўрыўкі з кнігі. Здаецца, усё добра, але чагосьці кнізе не хапае. Пакуль магу сказаць, што творчасць Сяргея Календы мне імпануе нашмат больш, чым творчасць Аляксандра І. Бацкеля.
На жаль, як і ў папярэдняй кнізе Бацкеля ("Маёнтак рыбы"), тут не абышлося без памылак і абдруковак, а гэта заўжды псуе ўражанне ад кнігі.
9 понравилось
176
Цитаты
Все цитатыПодборки с этой книгой

Премия имени Ежи Гедройца. Список для чтения
lessthanone50
- 12 книг
Белорусские авторы. Современная проза
eddyhaled22
- 73 книги






















